Здарэнні22

Мінчук выкраў двух чалавек і закапаў іх па галаву ў пясок

Суд Заводскага раёна Мінска асудзіў 36-гадовага мінчука да 9 гадоў калоніі паводле артыкула аб выкраданні чалавека (артыкул 182 КК), у жніўні 2021 года ён з саўдзельнікам выкраў, збіў і закапаў па шыю ў пясок двух чалавек. На апублікаванае рашэнне суда звярнула ўвагу «Зеркало».

Паводле матэрыялаў справы, у абвінавачанага і яго 18-гадовага змоўшчыка здарыўся канфлікт з двума мужчынамі. Яны прызначылі ім сустрэчу на аўтастаянцы і, пагражаючы пісталетам, пасадзілі ў машыну. Аднаму з пацярпелых разбілі галаву рукаяткай. У машыне пацярпелым звязалі рукі пластыкавымі хамутамі, адабралі ў іх усю маёмасць і прышпілілі ланцугамі, якія былі прымайстраваныя пад сядзеннямі. На галовы ім надзелі лыжныя маскі з заклееным шклом, рот заляпілі скотчам.

Пацярпелых адвезлі за горад, дзе змясцілі ў загадзя выкапаную яму, і засыпалі пяском па шыю, абматалі галовы скотчам, заляпілі вушы і пакінулі ў такім становішчы.

Праз некаторы час аднаму з пацярпелых удалося выбрацца з ямы. Пасля ён дапамог вылезці з яе прыяцелю. Яны пайшлі ў бок дарогі, дабраліся да Мінска і паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Выкрадальнікі паспелі схавацца, іх абвясцілі ў вышук. Праз год аднаго з іх, старэйшага, затрымалі ў Маскве і экстрадавалі ў Беларусь. Другога ўсё яшчэ шукаюць.

На падставе закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» тэрмін мінчуку паменшылі на адзін год.

Каментары2

  • mikola
    16.05.2023
    Debily neikija.....Znaisli zabavu.....Moza kradzenae ne padzjalil......
  • Сярожа
    16.05.2023
    Обалдеть. А умысла на убийство суд не увидел?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць