Грамадства2323

Аб’яднаны пераходны кабінет выдаў заяву, якой дэнансаваў інтэграцыйныя дамовы з Расіяй

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі (АПКБ) 24 чэрвеня выдаў заяву, у якой заявіў пра страту юрыдычнай сілы на тэрыторыі Беларусі рашэнняў урада Лукашэнкі і пра дэнансацыю пагадненняў аб інтэграцыі з Расіяй.

Фота: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

У заяве АПКБ звярнуўся «да ўсіх беларусаў згуртавацца з адной мэтай — вызвалення ад дыктатарскага гнёту Лукашэнкі і расійскага прыгнёту».

Кабінет жа, «як адзіная легітымная ўлада ў Беларусі, бярэ на сябе адказнасць за лёс Беларусі і беларускага народа».

У сувязі з гэтым ён

«— абвяшчае, што рашэнні «ўрада» Лукашэнкі і яго Рады бяспекі не маюць юрыдычнай сілы на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі;

— дэнансуе дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, аб’яўляе аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з АДКБ, ЕАЭС і СНД;

— лічыць недапушчальным удзел беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ў Расіі».

Таксама Кабінет патрабуе неадкладна закрыць мяжу паміж Беларуссю і Расіяй, забяспечыць вывад расійскіх войскаў з Беларусі, спыніць падрыхтоўку да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, АПКБ прыняў рашэнне аб стварэнні Аператыўна-сітуацыйнага штаба і заклікае нацыянальна арыентаваныя сілы Беларусі падтрымаць гэта рашэнне.

Каментары23

  • Беларус
    24.06.2023
    Так, атрымлiваецца шматлiкая iнфармацыя, што пачвара рыхтуецца кiнуць у расейскi канфлiкт беларускае войска. Гэта пачвара будзе знiшчана.
  • Тутэйшы
    24.06.2023
    А «Каардынацыйную раду» забыліся спытаць?😁
    У жніўні ж павінна іх зацвердзіць! Ці не да законаў бывае?
    Клоўны.
  • mikola
    24.06.2023
    Hto IH budze sluhac ?....Ja tez mazu vydac 100 naradau-paradau.

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць