Спорт11

Справа аб дамоўных матчах. Пракурор просіць пакараць экс-дырэктара «Шахцёра» штрафам, які амаль выплачаны

11 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы будзе пастаўленая кропка ў працэсе аб дамоўных матчах у чэмпіянаце Беларусі па футболе і ў вынясенні прысуду адзінаму абвінавачанаму па справе Уладзіміру Нідэргаусу, былому спартыўнаму дырэктару салігорскага «Шахцёра», як піша «Мінская праўда».

Уладзімір Нідэргаус у судзе. Фота: БелТА

У ходзе спрэчкі бакоў дзяржаўны абвінаваўца адзначыў, што Нідэргаус фактычна прызнаў сваю віну, але, па яго словах, кіраваўся не карыслівасцю, а толькі выконваў загады начальства. Паколькі чэмпіянат Беларусі па футболе лічыцца афіцыйным спаборніцтвам, а Нідэргаус, займаючы такую пасаду, быў абазнаны аб аказанні незаконнага ўплыву на вынікі матчаў.

У прыватнасці, ён дамаўляўся з трэнерам мінскага «Энергетыка-БДУ» Анатолем Юрэвічам і футбалістам бабруйскай «Белшыны» Дзмітрыем Гомзам аб стымуляванні гэтых каманд.

У выніку патрэбныя вынікі матчаў былі дасягнутыя незаконным шляхам: бабруйчане і мінчане адабралі ачкі ў мінскага «Дынама», за што і атрымалі абяцаныя ўзнагароды ў замежнай валюце, а ў заключным туры «Белшына» саступіла ў Салігорску, «Энергетык-БДУ» здаўся «Дынама». І «Шахцёр» стаў чэмпіёнам.

Дзяржабвінаваўца сказаў, што і Нідэргаус, і Юрэвіч ведалі пра кодэкс паводзінаў і спартовую сумленнасць, але пайшлі незаконным шляхам.

Але паколькі Юрэвіч раскаяўся ў зробленым, абвінавачванні з яго былі знятыя.

Што тычыцца Гомзы, то ён таксама выдатна ведаў пра кодэкс, бо сам жа яго і падпісваў. Аднак сваёй гульнёй у Салігорску аказаў уплыў на вынік таго матчу.

Пры вынясенні пакарання Нідэргаусу дзяржабвінаваўца прасіла ўлічыць абставіны, стан здароўя абвінавачанага і яго чыстасардэчнае раскаянне ў зробленым:

Пакаранне Нідэргаусу прызначыць у выглядзе штрафу 5000 базавых велічынь (185 000 рублёў). А паколькі штраф не звязаны з пазбаўленнем волі, вызваліць з-пад варты ў зале суда. А ўжо аплачаныя раней 180 тысяч рублёў улічыць у кошт сумы пагашэння доўгу. Таксама было прапанавана зняць арышт з маёмасці абвінавачанага.

Абаронца таксама папрасіла суд прызначыць штраф, улічыць, што раней Нідэргаус не меў судзімасцяў, меў станоўчыя характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы, а як футбаліст дамогся немалых поспехаў. Таксама было прапанавана ўлічыць сур'ёзнае захворванне абвінавачанага.

У сваім апошнім слове Нідэргаус яшчэ раз заявіў, што прызнаў сваю віну, раскайваецца ў зробленым, з першага ж дня супрацоўнічаў са следствам. Ён запэўніў, што больш нічым такім займацца не будзе, сам вінаваты ў тым, што здарылася, па сутнасці, паставіў крыж на сваёй кар'еры.

Нідэргаус папрасіў прабачэння ў родных, блізкіх, АБФФ, заўзятараў, што падвёў іх і прасіў суд прызначыць яму пакаранне ў выглядзе штрафу. Паводле яго слоў, выплата штрафу дазволіць яму выехаць у Германію, каб працягнуць лячэнне, у якім ён мае вострую патрэбу.

У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак да 11-й гадзіны 11 ліпеня.

Нагадаем, што праз скандал з дамоўнымі матчамі ў чэмпіянаце Беларусі салігорскі «Шахцёр» і мінскі «Энергетык» пазбавілі чэмпіёнства і сярэбраных медалёў адпаведна ў мінулым сезоне, клубы адхіленыя ад еўракубкаў у гэтым сезоне, аштрафаваныя на 30 і 20 ачкоў у гэтым сезоне, а таксама пазбаўленыя ачкоў на наступны год.

Каментары1

  • кодэкс не крымінальны, а лукашысцкі
    05.07.2023
    Чытаю артыкул і дзіву даюся

    "дазволіць яму выехаць у Германію, каб працягнуць лячэнне, у якім ён мае вострую патрэбу"

    Чаму ж гэта лукашысцкая навалач у РБ не лечыцца? Палітвязняў з 4 групай анкалогіі катуюць, а тут чысцейшыя карупцыянеры беспакараныя застаюцца.

    А гэта ўвогуле дзікунства нейкае:

    "Але паколькі Юрэвіч раскаяўся ў зробленым, абвінавачванні з яго былі знятыя."

    Гэта што такое? Людзей за каментары на 6 гадоў строгага пакуюць, а лукашысцкім падсвінкам дастаткова раскаяцца і пазбегнуць крыміналкі?

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Актрыса з Мінска пырнула ў Пецярбургу п'янага каханка. Ён просіць яе не караць, а з Беларусі на дапамогу едзе муж18

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі13

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць