Грамадства2121

Намеснік начальніка ГУБАЗіК выступіў супраць спынення рэпрэсій

Намеснік начальніка ГУБАЗіКа Міхаіл Бедункевіч лічыць, што калі цяпер у Беларусі спыніць пераслед, то «яны зноў пачнуць працаваць супраць нас». Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю прапагандысту Рыгору Азаронку.

Паводле Бедункевіча, «часам дзесьці праскокваюць на розных рэсурсах і ў розных сродках масавай інфармацыі такія вось пасылы, што, можа, мы ўжо перамаглі, можа, пара дараваць, можа, пара адстаць». Але намеснік начальніка ГУБАЗіКа з гэтым не згодны.

«Калі не працаваць над гэтым, дык тады яны зноў пачнуць працаваць супраць нас. Зʼявяцца і адужэюць тыя ж схаваныя ячэйкі, будуць развівацца ініцыятывы, будзе ісці праца па падрыве дзяржавы знутры, будуць шкодзіць, паскудзіць. Калі не будзем працаваць, зноў могуць быць перадумовы да тых праблем, якія ўзніклі ў нас не так даўно», — сказаў Бедункевіч.

Таму ён абяцае працягваць палітычныя рэпрэсіі:

«Калі яшчэ да кагосьці не дайшлі, то гэта не значыць, што яны невядомыя. Проста, магчыма, цяпер гэтага не трэба рабіць. Прыйдзе час, мы ўсё гэта раскажам і пакажам».

Бедункевіч паказаў Азаронку «трафеі ГУБАЗіКа» — каробку з рэчамі, канфіскаванымі ў рэпрэсаваных беларусаў. Сярод такіх «трафеяў»: бел-чырвона-белыя сцягі, значкі з «Пагоняй» і з выявай Кастуся Каліноўскага, а таксама камізэлькі «Прэса», у якіх журналісты працавалі на акцыях пратэсту.

Каментары21

  • Gorliwy Litwin
    06.08.2023
    У яго ўсе продкі былі хлебаробамі! За гэты мы, гарацкія манкуртЫ, павінны цалаваць яго ў ср-ку! Бо хлебаробства - гэта індульгенцыя на ўсё!
  • Вітольд
    06.08.2023
    Фактычна, ён альбо прызнае, што масштаб супраціву такі, што карнікам бракуе рэсурсаў, альбо набівае сабе кошт у канкурэнцыі з іншымі сілавікамі. Бо рэсурсы рэжыма скарачаюцца, а чарга карнікаў на іх атрыманне нікуды ня знікла. Як бы там не было насамрэч - гэта для рэжыма кепскія навіны асабліва на фоне набліжэння Расеі да стану 1917 года
  • )
    06.08.2023
    ).

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць