Раней пра адмену традыцыйных беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2023» паведамляла на падставе сваіх крыніц брытанская разведка. Паводле яе, гэта адбываецца праз недастатковую колькасць войскаў і тэхнікі, даступных для ўдзелу ў вучэннях. Да таго ж нездавальняючыя вынікі расійскіх вайскоўцаў ва Украіне паказалі, што стратэгічныя вучэнні маюць абмежаваную навучальную каштоўнасць і ў асноўным носяць паказны характар.
Асабліва няма сэнсу ў такіх вучэннях тады, калі расійская армія бярэ ўдзел у рэальнай вайне.
З 2010 года Расія ў рамках чатырохгадовага цыкла праводзіць вучэнні ў розных рэгіёнах краіны і ў Беларусі. Апошнія вучэнні адбыліся ў 2021 годзе. Так як расійскае вайсковае камандаванне лічыць прыярытэтам супрацьстаянне пагрозе з боку НАТА, то наступныя вучэнні павінны былі прайсці ўжо ў 2023 годзе.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Каментары