Усяго патроху22

Брытанская паліцыя імчалася на месца масавага забойства. Аказалася, гэта заняткі ёгай 

Брытанская паліцыя нядаўна атрымала сігнал, што ў адной мясцовасці адбылося масавае забойства. Але ў выніку выявілася, што гэта былі звычайныя заняткі ёгай. Аб гэтым 8 верасня паведаміла агенцтва Euronews. 

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Увечары 6 верасня некалькі чалавек праводзілі сеанс ёгі ў прыморскім курортным пасёлку Чапел-Сэнт-Леанардс, які знаходзіцца ў графстве Лінкальншыр на поўначы Вялікабрытаніі. Аднак гэтыя заняткі нечакана спыніў вялікі нарад паліцэйскіх.

Выявілася, што нейкі мінак патэлефанаваў у мясцовую паліцыю і паведаміў, што ўбачыў «ляжачыя на зямлі трупы». Паліцэйскія зрэагавалі імгненна і выехалі на «месца злачынства», але, на шчасце, знайшлі там толькі групу шакаваных ёгаў.

«Паважаныя наведвальнікі, калі ласка, майце на ўвазе, што вечарам у абсерваторыі праходзяць заняткі ёгай. Мы не з’яўляемся сябрамі вар’яцкіх сектаў і не ўдзельнічаем у шалёных культах», — пракаментавала ўчынак мясцовая кавярня, дзе праходзілі заняткі ёгай, перадае Euronews.

У кавярні таксама падзякавалі паліцыі, якая хутка адрэагавала на выклік, і паведамілі, што ўсе ўдзельнікі кур’ёзнай сітуацыі жывыя і здаровыя.

Чытайце таксама: 

Фізічныя практыкаванні ў маладосці могуць знізіць рызыку раку на 40% — навукоўцы

Панізіць артэрыяльны ціск дапамогуць простыя практыкаванні

«Выявілася, што не «Армані», а «Арані». Мадэль Dolce&Gabbana распавяла, як яе падманулі ў мінскім буціку

Каментары2

  • Вельми
    10.09.2023
    Вось як бывае.... дзякуй нн што пишаце пра такое - у карэличах, глыбоким и рагачове з захапленнем чытаюць вашыя нишцяки.... вельми актуальна, вввввввельми!
  • Бікрам-йог
    10.09.2023
    У Бешанковічах таксама займаюцца йогай?

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць