Грамадства2828

Школьнікаў будуць вучыць, што нацыянальныя сімвалы беларусаў — нацысцкія, а пратэсты 2020 года — метады калабарантаў. Выйшлі такія падручнікі

Нацыянальны інстытут адукацыі апублікаваў навучальныя дапаможнікі па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, па якіх будуць вучыцца беларускія школьнікі з 1 па 11 клас. Аналіз падручнікаў паказвае, што ў іх утрымліваецца адкрытая палітычная прапаганда, піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Да прыкладу, у падручніку для 1-4 класаў гаворыцца, што калабаранты выкарыстоўвалі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», а таксама заяўляецца, што «носьбіты гэтай сімволікі актыўна ўдзельнічалі ў пакараннях ваеннапалонных і мірнага насельніцтва, рабаваннях на карысць нацысцкай Германіі».

У падручніку для 5-9 класаў пра калабарантаў распавядаюць ужо на некалькіх старонках, таксама робяць акцэнт на сімволіцы і звязваюць гэта з пратэстамі 2020 года.

«Дэструктыўныя сілы паспрабавалі ажыццявіць дзяржаўны пераварот выкарыстоўваючы нацысцкую сімволіку і метады барацьбы калабарацыяністаў», — гаворыцца ў падручніку для школьнікаў.

Там жа апублікаванае фота з аднаго з пратэсных маршаў лета 2020 года. Каля выявы размешчаны тэкст: «У 2020 годзе Беларусь зноў сутыкнулася з праявамі экстрэмізму і тэрарызму пад нацысцкай сімволікай».

Больш за тое, аўтары падручніка пра калабарацыянізм не забыліся распавесці дзецям і пра тое, што «9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх больш за 80% грамадзян аддалі свае галасы за кандыдатуру дзейнага Кіраўніка дзяржавы — А. Г. Лукашэнку».

Тое ж самае гаворыцца і ў падручніку для 10-11 класаў, піша канал.

Навучальныя дапаможнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» падрыхтаваны Міністэрствам адукацыі па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры.

Каментары28

  • Правільна
    09.10.2023
    Во самае то, трэба забараніць выкарыстоўваць праваслаўны крыж. Па ім калабараты Ўласаўцы прыймалі прысягу а нацысты-казакі выразалі Варашаву.
  • Качтусь
    09.10.2023
    Манкуртизация
  • Лёлік з-пад Лімасола
    09.10.2023
    Ну акэй,саветы спрабавалі і літоўцаў (ну проста напрыклад) навучыць дзедушку леніна любіць. І як, атрымалася?
    Такая срака назаўжды застанецца, як помнік лукашызму

Цяпер чытаюць

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Усе навіны →
Усе навіны

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць