Здароўе

Прышчэпку ад кавіду ўнеслі ў спіс прафілактычных прышчэпак

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла змены ў пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях.

У яго ўключаны парадак вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, піша smartpress.by.

Як удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя, вызначана, што вакцынацыя супраць інфекцыі COVID—19 праводзіцца штогод у верасні-снежні.

Праводзіць яе будуць дзецям ва ўзросце ад 5-17 гадоў з хранічнымі захворваннямі, з імунасупрэсіяй, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання (гэта школы-інтэрнаты, спецыялізаваныя ліцэі, сувораўскія і кадэцкія вучылішчы).

Вакцынацыі таксама падлягаюць асобы

  • ва ўзросце 18 гадоў і старэйшыя з хранічнымі захворваннямі, з імунасупрэсіяй,
  • старэйшыя за 60 гадоў, якія знаходзяцца і працуюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання,
  • медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі,
  • цяжарныя жанчыны.

Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, менавіта гэтым катэгорыям рэкамендуюць абавязкова прышчапіцца. Акрамя таго, вакцынаваць будуць і «іншых асоб пры звароце».

У пачатку года ў Беларусі былі ўнесены змены ў тактыку вакцынацыі супраць COVID-19. Так, калі раней для вакцынацыі прапаноўваліся толькі расійскі «Спутнік» і кітайскі «Сінафарм», то цяпер падыходзіць «любая даступная вакцына для прафілактыкі COVID-19, дапушчальная да выкарыстання з улікам узросту і паказанняў».

Эксперты адзначаюць, што каранавірус усё больш набывае рысы сезоннай інфекцыі.

Каментары

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць