Свет

Пашынян: У Баку Арменію называюць «Заходнім Азербайджанам»

Армянскі прэм'ер лічыць падазроным, што Баку ніколі публічна не выказваў сваю прыхільнасць тром прынцыпам урэгулявання.

Нікол Пашынян. Фота: Contributor / Getty Images 

Прэм'ер-міністр Нікол Пашынян лічыць, што заявы Баку пра «Заходні Азербайджан» з'яўляюцца асноўнай перашкодай мірнага працэсу. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Ерэване, паведамляе «Спутнік Арменія». 

Паводле слоў прэм'ера, ёсць добрыя і дрэнныя навіны, звязаныя з армяна-азербайджанскім мірным працэсам. Пашынян назваў станоўчым той факт, што асноўныя прынцыпы міру з Азербайджанам узгодненыя.

«Дрэнная навіна ў тым, што мы дагэтуль гаворым на розных мовах дыпламатыі і вельмі часта не разумеем адзін аднаго. Таму ёсць аб'ектыўныя прычыны: шматгадовы канфлікт, тысячы ахвяр, дзясяткі палонных, атмасфера нянавісці і падазрэнні, што за канструктыўнымі заявамі схаваныя нядобрыя намеры. Тое, пра што я кажу, у большай ці меншай ступені адносіцца і да Арменіі, і да Азербайджана», — адзначыў Пашынян.

Армянскі прэм'ер лічыць падазроным, што Баку ніколі публічна не пацвярджаў прыхільнасць тром прынцыпам урэгулявання. На яго думку, гэта паглыбляе атмасферу недаверу. Паводле яго слоў, вельмі сумнеўна і тое, што Арменію ў Баку на найвышэйшым узроўні называюць «Заходнім Азербайджанам» і гэтую канцэпцыю тыражуюць дзяржаўныя СМІ.

«Гэта нам здаецца падрыхтоўкай да новай вайны і новай ваеннай агрэсіі, і з'яўляецца асноўнай перашкодай мірнага працэсу. Мы не разумеем таксама ўтрымання дзясяткаў палонных у Азербайджане. Хоць прапаноўвалі вырашыць пытанне па формуле, дастойнай мірнага парадку дня — усіх на ўсіх», — сказаў на заканчэнне ён.

Пашынян таксама адзначыў, што Арменія прапануе Азербайджану абмеркаваць пытанне эксклаваў і анклаваў. Паводле яго слоў, Баку больш за 30 гадоў акупаваў армянскае сяло на мяжы Арцвашэн.

«Эксклаў Арцвашэн, які з'яўляецца часткай суверэннай тэрыторыі Арменіі, напрыклад, больш за 30 гадоў знаходзіцца пад азербайджанскай акупацыяй», — адзначыў ён.

Пашынян прадставіў тры прынцыпы мірнай дамовы з Азербайджанам. Першы прынцып абвяшчае, што Арменія і Азербайджан прызнаюць тэрытарыяльную цэласнасць адзін аднаго ў рамках 29,8 тыс. і 86,6 тыс. кв. км адпаведна. Другі прынцып — дэлімітацыя і дэмаркацыя межаў павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Алмацінскай дэкларацыяй ад 1991 года, на падставе савецкіх карт 1974—1990 гг. Арменія і Азербайджан не маюць тэрытарыяльных прэтэнзій адно да аднаго і абавязваюцца ў будучыні таксама не вылучаць ніякіх прэтэнзій. Трэці прынцып тычыцца разблакоўкі рэгіянальных камунікацый у рамках суверэнітэту, юрысдыкцыі і заканадаўства краін, па якіх яны праходзяць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць