Спорт22

Матч на Суперкубак Беларусі па футболе адклалі на тыдзень з-за выбараў

Матч меўся прайсці 25 лютага ў Мінску, а будзе згуляны 2 сакавіка ў Салігорску.

Калаж: sport5.by

Першы афіцыйны матч у новым футбольным сезоне на Суперкубак Беларусі будзе перанесены з Мінска ў Салігорск і згуляны не 25 лютага, а 2 сакавіка. Пра гэта sport5.by распавялі інфармаваныя крыніцы.

Рэч у тым, што 25 лютага пройдзе Адзіны дзень галасавання (выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы). Паведамляецца, што выбары патрабуюць павышанай увагі міліцыі.

Таму матч паміж мінскім «Дынама» (чэмпіёнам краіны) і ўладальнікам Кубка Беларусі жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам» пройдзе 2 сакавіка.

Дарэчы, у Расіі матчы чэмпіянату краіны з 15-17 сакавіка таксама перанесеныя на тыдзень пазней з-за выбараў.

@nashaniva Яшчэ адзін доказ, што выбары ў Беларусі — гэта бяздарны спектакль #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минскаяобласть ♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Каментары2

  • Жвір
    30.01.2024
    Хто пераможа ? Здагадайцеся за 3 секунды...
  • Savit
    07.02.2024
    Жвір, i supierkubak voźmuć, i čempijonami znoŭku sioleta buduć, nie sumniavajciesia! Zahad dadzieny...

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць