Свет33

У Сенегале апазіцыянер выйграў прэзідэнцкія выбары праз 10 дзён пасля выхаду з турмы

Больш за тое, ён быў дублёрам галоўнага апазіцыянера краіны.

Фота: Stefan Kleinowitz / AP

Новым прэзідэнтам Сенегала па выніках выбараў 24 сакавіка стаў галоўны кандыдат ад апазіцыі Басіру Дыямай Фай, якому 25 сакавіка споўнілася 44 гады, піша РБК.

І хоць Галоўнае ўпраўленне Сенегала па выбарах не публікавала нават прамежкавыя вынікі (афіцыйныя вынікі яно апублікуе на працягу тыдня — у пятніцу, 29 сакавіка), міжнародныя СМІ ўжо паведамілі пра перамогу Фая.

З перамогай апазіцыянера павіншаваў яго галоўны канкурэнт, з якім Фаю прадказвалі барацьбу ў другім туры, — 62-гадовы кандыдат ад кааліцыі цяперашняга прэзідэнта Макі Саля прэм'ер-міністр краіны з 2022 па 2024 год Амаду Ба. Пасаду прэм'ера ён пакінуў у пачатку сакавіка, каб балатавацца.

«Малю Усявышняга дараваць яму энергію і сілы, неабходныя для працы на гэтай высокай пасадзе на чале нашай краіны. Жадаю яму вялікіх поспехаў і поспехаў у імя дабра сенегальскага народа», — напісаў Ба ў сацсетцы X.

З перамогай Фая павіншаваў і Макі Саль, чый тэрмін паўнамоцтваў мінае 2 красавіка. «Вітаю гладкае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 24 сакавіка 2024 года і віншую спадара Басіра Дыямая Фая, які, мяркуючы з усяго, з'яўляецца пераможцам, — напісаў ён у сацсетцы X. — Гэта перамога сенегальскай дэмакратыі»

Былы падатковы інспектар Фай — кандыдат ад несістэмнай апазіцыі, у сваёй праграме ён заклікаў да так званага ачышчэння палітычнага класа краіны.

Сярод іншых яго прапаноў — пазбавіцца ад франка КФА (грашовая адзінка, уведзеная ў 1945 годзе ў тады яшчэ французскіх калоніях у Заходняй і Экватарыяльнай Афрыцы), увесці новую валюту і распаўсюдзіць выкладанне на англійскай мове.

Ён уступіў у перадвыбарчую гонку за дзесяць дзён да выбараў, калі 14 сакавіка выйшаў з турмы па амністыі, якую Макі Саль абвясціў 7 сакавіка для ўсіх, хто быў арыштаваны на палітычных акцыях у перыяд з 2021 па 2024 год.

Тады ж з турмы выйшаў Усман Санко, таксама былы падатковы інспектар, — галоўны апазіцыянер, які ў 2014 годзе заснаваў партыю «Афрыканскія патрыёты Сенегала за працу, этыку і братэрства».

Першапачаткова абірацца павінен быў Санко.

У 2021 годзе яго абвінавацілі ў згвалтаванні малалетніх; у 2023-м абвінавачванне было знята, але неўзабаве яго арыштавалі і асудзілі за падрыхтоўку бунту, а партыю PASTEF ліквідавалі.

Фай таксама быў узяты пад варту ў красавіку — яго абвінавацілі ў паклёпе і непавазе да суду, пасля таго як ён раскрытыкаваў крымінальны пераслед Санко. Пазней яго абвінавацілі ў падбухторванні да мяцяжу і падрыве дзяржбяспекі.

Пасля таго як стала зразумела, што лідара PASTEF да выбараў не дапусцяць, апазіцыя вылучыла Фая — Санко заклікаў галасаваць за яго.

«Ніхто не можа сказаць, што ён несумленны. Я б нават сказаў, што ён больш сумленны за мяне. Я давяраю праект у яго рукі», — сказаў Санко ў звароце да выбаршчыкаў. На перадвыбарных плакатах былі абодва палітыкі, і слоган на іх быў «Дыямай — гэта Санко».

Паводле ацэнкі сенегальскіх СМІ, менавіта гэтая падтрымка адыграла вырашальную ролю ў абранні Фая.

Каментары3

  • Gorliwy Litwin
    26.03.2024
    Нават Сенегал больш дэмакратычны за Белую Русь. І гэты разрыў захаваецца яшчэ вельмі доўга. Ну не вучыцца ж белым русам у нейкіх там сенегальцаў. У советских собственная гордость. В.В. Маяковский
  • Шуба качанавай
    26.03.2024
    Амнистия для политзэков, допуск оппозиции к участию в выборах, соперник первый поздравил с победой. Да что ж такое! Как такое возможно? Сенегал, прекращай!
  • *«™»
    26.03.2024
    Christopher Julius 'Chris' Rock?
    Puff Daddy?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу11

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць