Грамадства11

Заяўкі на службу 115 цяпер будуць кантраляваць стражэй, ігнору абвешчана вайна

Сітуацый, калі заяўка камунальнікам, пакінутая праз службу 115, нібыта закрытая, але праблема на самай справе застаецца, цяпер павінна стаць менш. Прынамсі, урад унёс у заканадаўства змены, якія дазволяць палепшыць якасць паслуг у сферы ЖКГ. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале pravo.by, яго разбірае «Анлайнер».

Здымак ілюстрацыйны

Цяпер прэтэнзіі і заяўкі, пакінутыя праз службу 115 (няважна, тэлефонны гэта званок, сайт ці мабільны дадатак), стануць рэгістравацца яшчэ і ў аўтаматызаванай сістэме «Дыспетчарская служба». На кожную заяўку будзе аформленая рэгістрацыйная картка з прысваеннем унікальнага нумара.

«Дыспетчарская служба» — гэта ўнутраны рэсурс для камунальнікаў, і менавіта там спецыялісты будуць абменьвацца інфармацыяй, перанакіроўваць заяўкі адзін аднаму, сачыць за тэрмінамі выканання, а таксама папярэджваць дыспетчараў 115 пра запланаваныя работы і камунальныя надзвычайныя здарэнні.

Спажыўцам «Дыспетчарская служба» дасць магчымасць скардзіцца на камунальнікаў. На працягу трох дзён пасля закрыцця заяўкі дыспетчары будуць збіраць зваротную сувязь (прасцей кажучы, тэлефанаваць заяўнікам і пытацца, ці ўсё ліквідавана) і ў адпаведнасці з водгукамі рабіць пазнакі ў рэгістрацыйнай картцы.

Калі чалавек наракае на якасць работ або паведаміць, што яны наогул не былі выкананыя, заяўка будзе зноў адкрытая, прычым на ліквідацыю недахопаў будзе выдзелены ўсяго адзін працоўны дзень.

Зрэшты, можна і не чакаць званка ад дыспетчара, а звярнуцца са скаргай самастойна. Заяўка тады таксама будзе адкрытая паўторна і пастаўленая на кантроль.

Таксама ў дакуменце ўдакладняецца, што пры наяўнасці ў аўтаматызаванай сістэме «Дыспетчарская служба» зарэгістраванай заяўкі, якой яшчэ не прысвоены статус «закрытая»,

рэгістрацыя паўторных зваротаў ад аднаго і таго ж спажыўца па тым жа пытанні будзе аформленая як «кансультацыя па раней пададзенай заяўцы». Інфармацыя пра паўторныя звароты абавязкова будзе ўнесена ў рэгістрацыйную картку.

Калі нехта больш любіць тэлефанаваць, а не слаць электронную заяўку, то максімальны час чакання адказу аператара для такіх цяпер вызначаны ў адну хвіліну. Выключэнне зроблена толькі для выпадкаў, калі прэтэнзіі і заяўкі падаюцца ў перыяд перапынкаў у аказанні камунальных паслуг у сувязі з аварыямі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі ды ліквідацыяй іх наступстваў.

Новая інтэграваная сістэма будзе ўключаць:

  • абласныя кантакт-цэнтры, кантакт-цэнтр горада Мінска;
  • выканаўцаў па аказанні ЖКП і іншых выканаўцаў — юрыдычных асоб або ІП, якія аказваюць (выконваюць) паслугі (работы «па ўтрыманні і эксплуатацыі аб'ектаў інжынернай інфраструктуры, утрыманні прыдамавых тэрыторый, утрыманні (эксплуатацыі) аб'ектаў знешняга добраўпарадкавання, іншыя паслугі (работы) у адпаведнасці з класіфікатарам аўтаматызаванай сістэмы «Дыспетчарская служба»;
  • дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі інфармацыйны цэнтр жыллёва-камунальнай гаспадаркі» (у частцы ажыццяўлення маніторынгу прыёму і выканання прэтэнзій);
  • мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Пастанова ўступіла ў сілу з 28 сакавіка 2024 года.

Каментары1

  • Вольга
    29.03.2024
    А калі туды паскардзіцца на д-б-баў, якія давялі краіну да ручкі - выканаюць заяўку?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць