Грамадства22

На Гомельшчыне адзначаецца ўспышка пнеўманій у дзяцей. Улады ўжо не могуць гэта ігнараваць

Апошнімі днямі ў сацсетках пачалі з’яўляцца допісы пра вялікую колькасць пнеўманій у беларускіх дзяцей. Перадусім гэта характэрна для Гомельскай вобласці. Жыхары Мазыра скардзіліся, што бальніца перапоўненая і, калі сітуацыя не крытычная, то малых адпраўляюць лячыцца дадому. Прыкладна пра тое ж самае казалі жыхары Калінкавіч і нават Гомеля.

Афіцыйна гэтаму не было ані пацверджанняў, ані абвяржэнняў — да сённяшняга дня.

Цяпер жа з расказам, што ўсё нармальна, але ўсё на кантролі выступіў Максім Рыжанкоў, які выконвае абавязкі кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і фактычна з’яўляецца адным з найвышэйшых чыноўнікаў у Беларусі.

Рыжанкоў наведаў Чачэрск— гэта якраз на Гомельшчыне, адкуль і прыходзілі трывожныя навіны пра хваробу. Там чыноўнік завітаў у мясцовую бальніцу і пасля адзначыў: хвалявацца няма пра што, месцаў у шпіталі хапае і гэтак далей.

@nashanivanews Успышка пнеўманій у беларускіх дзяцей #мозырь #гомель #пневмония #здоровье #медицина #белорусы ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Але ўвагу прыцягваюць два яго выказванні. Вось першае:

«Сітуацыя пад кантролем. Прэзідэнтам пастаўленыя канкрэтныя задачы, дадзена даручэнне міністру аховы здароўя». 

А вось другое:

«Месцаў для шпіталізацыі хапае, пнеўманіі працякаюць не ў цяжкай форме. Нашы лекары ведаюць, што рабіць. Ніякіх экстраных рэчаў не назіраецца. У цэлым пытанне стаіць на кантролі. Некаторыя спецыялісты звязваюць сітуацыю з лепшай дыягностыкай, якая дазваляе выяўляць некаторыя рэчы, якія раней разглядаліся пад іншым спектрам ці не выяўляліся».

А напрыканцы Рыжанкоў яшчэ дадаў, што на асобым кантролі і забяспечанасць медыкаментамі.

Каментары2

  • медсыблінг
    27.06.2024
    "лепшай дыягностыкай, якая дазваляе выяўляць некаторыя рэчы, якія раней разглядаліся пад іншым спектрам ці не выяўляліся". Стандартная адгаворка ў адказ на рост захворванняў.
  • Суповой пакетик
    27.06.2024
    У меня некоторое время не было возможности читать НН, а за это время изменили интерфейс. Редакция! Куда, всего святого ради, Вы дели значок, обозначающий стыд?! Ибо я не знаю, как бы еще я могла отреагировать на подобные новости...

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць