Грамадства44

«Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч увайшоў у сто найлепшых кніг XXI стагоддзя па версіі The New York Times

Эпас «Час сэканд хэнд» беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч трапіў у рэйтынг The New York Times Book Review «100 найлепшых кніг XXI стагоддзя». Твор увайшоў у спіс выбітных кніг першай чвэрці бягучага веку, складзены па выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, рэдактараў, выдаўцоў, перакладчыкаў, піша Reform.news.

Фота: amazon.com

Кніга Алексіевіч — на 72-м месцы рэйтынгу.

«Час сэканд хэнд», які часам жанрава акрэсліваюць як «трагічны эпас савецкага народа», прадстаўлены ў рэйтынгу The New York Times наступным чынам:

«З усіх грандыёзных няўдалых эксперыментаў XX стагоддзя нешматлікія скончыліся больш бясслаўна, чым амбіцыйная імперыя, вядомая на працягу няпоўных сямі дзесяцігоддзяў як СССР. Гібель мары пра камунізм адлюстроўваецца ў вуснай гісторыі лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алексіевіч і яе бясстрашным партрэце людзей, якія перажылі савецкую дзяржаву (ці не перажылі) — былыя зняволеныя, чыноўнікі Камуністычнай партыі, звычайныя грамадзяне ўсіх масцяў — гэта чытво, якое захапляе і адкрывае вочы».

Спіс «найбольш уплывовых кніг эпохі» фарміраваўся праз апытанне сотняў празаікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў, навукоўцаў, рэдактараў кніг, журналістаў, крытыкаў, выдаўцоў, паэтаў, перакладчыкаў, прадаўцоў кніг, бібліятэкараў ды іншых літаратурных карыфеяў.

Рэспандэнтам дазвалялася вызначаць «10 найлепшых кніг», сыходзячы са свайго меркавання. Для некаторых гэта азначала проста «ўлюбёныя кнігі»; для іншых — кнігі, якія чыталі і будуць чытаць некалькі пакаленняў. Адзінае правіла — твор мусіць быць апублікаваны ў Злучаных Штатах на англійскай мове не раней за 1 студзеня 2000 года.

У апытанні прынялі ўдзел: Стывен Кінг, Боні Гармус, Клаўдыя Рэнкін, Джэймс Патэрсан, Сара Джэсіка Паркер, Карл Уве Кнаўсгаард, Элін Хільдэрбранд, Томас Чатэртан Уільямс, Раксана Гей, Марлон Джэймс, Сара Маклін, Мін Джын Лі, Джонатан Летэм і Джэна Буш Хагер ды іншыя творцы.

Пазнаёміцца з актуальным рэйтынгам можна тут.

Каментары4

  • Амэрыканская газэта Праўда
    10.07.2024
    Мае топы самыя топы
  • Амэрыканская газэта Праўда
    10.07.2024
    Мае топы самыя топы
  • Рыгор
    11.07.2024
    Вядома хто тыя топы складае і для каго. І каго піярыць. І за што. І для чаго.

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку

У Беларусі перастануць трансляваць Discovery і Eurosport3

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць