За данат $15 затрымалі старшага спецыяліста па тэсціраванні мінскай IT-кампаніі
У выніку яго прымусілі «добраахвотна» пералічыць пэўную суму адной з медустаноў.

За данат $15 затрымалі старшага спецыяліста па тэсціраванні мінскай IT-кампаніі.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту, падпісках на «экстрэмісцкія» рэсурсы, а таксама ў данаце 15 даляраў фонду «Байсол».
Паведамляецца, што за гэта затрыманага прымусілі «добраахвотна» пералічыць нейкую суму грошаў адной з медустаноў, піша «Вясна».
Мужчыну прымусілі назваць свой вялікі заробак у амаль 3000 даляраў.
Цяпер чытаюць
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары