Грамадства11

Амерыканскія ўлады ўхвалілі абноўленыя вакцыны ад COVID-19

Абноўленыя прэпараты накіраваныя супраць новых штамаў каранавіруса і забяспечваюць больш надзейную абарону.

Ілюстрацыйнае фота: Rogelio V. Solis / AP

Федэральнае ўпраўленне па кантролі якасці прадуктаў харчавання і лекаў (FDA) ухваліла абноўленыя вакцыны ад COVID-19, распрацаваныя кампаніямі Pfizer і Moderna. Прэпараты накіраваныя супраць распаўсюджаных цяпер штамаў каранавіруса і забяспечваюць больш надзейную абарону ад цяжкіх сімптомаў, паведамляе «Голас Амерыкі».

Фармацэўтычныя кампаніі пачнуць пастаўляць мільёны доз вакцын праз некалькі дзён.

Трэцяя фармацэўтычная кампанія, Novavax, заявіла, што чакае ўхвалення сваёй абноўленай вакцыны ў найбліжэйшы час.

Федэральныя цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC) рэкамендавалі абноўленыя прышчэпкі для дарослых і дзяцей, старэйшых за 6 месяцаў.

Новыя вакцыны былі ўхвалены на фоне новай хвалі заражэнняў COVID-19 і росту шпіталізацыі і смерцяў, звязаных з гэтым захворваннем. Аднак пасля піку пандэміі попыт на вакцынацыю знізіўся.

«Мы настойліва раім усім, хто адпавядае крытэрам, разгледзець магчымасць увядзення абноўленай вакцыны ад COVID-19, каб атрымаць больш эфектыўную абарону ад штамаў, якія цыркулююць зараз», — заявіў кіраўнік аддзела вакцын FDA доктар Пітэр Маркс, падкрэсліўшы, што «вакцынацыя па-ранейшаму з'яўляецца краевугольным каменем прафілактыкі COVID-19».

Рашэнне адмовіцца ад новай прышчэпкі — «небяспечны шлях», заявіў доктар Роберт Хопкінс-малодшы з Нацыянальнага фонду інфекцыйных захворванняў. Нават калі пацыент лёгка перанёс папярэдняе заражэнне, без новай вакцыны наступнае заражэнне каранавірусам можа аказацца больш цяжкім або прывесці да зацяжных сімптомаў COVID.

Хопкінс таксама заклікаў людзей, якія схільныя да высокай рызыкі сур'ёзных захворванняў або смерці ад COVID-19, як мага хутчэй запісацца на атрыманне абноўленай вакцыны.

Да груп высокай рызыкі адносяцца пажылыя, людзі са слабой імуннай сістэмай або сур'ёзнымі захворваннямі, а таксама цяжарныя жанчыны.

Прадстаўнікі органаў аховы здароўя таксама заклікаюць памятаць, што, хоць папярэднія заражэння і вакцынацыі ад COVID-19 даюць некаторы імунітэт ад віруса, гэты імунітэт не вечны.

Леташнія прышчэпкі былі накіраваныя на штам каранавіруса, які больш не з'яўляецца шырока распаўсюджаным.

Прадстаўнікі органаў аховы здароўя таксама спрабуюць зняць асцярогі з нагоды адначасовай вакцынацыі ад COVID-19 і ад грыпу. Па іх словах, гэта нармальна і больш зручна.

Апошнім часам рост захворванняў на кавід фіксуецца ў суседніх з Беларуссю Польшчы і Украіне. Галоўны санітарны доктар Польшчы нават рэкамендаваў насіць маскі.

Каментары1

  • Мурын з WHO
    23.08.2024
    Я вас ўсіх апрацую

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Тэкст прысягі прагучаў тады двойчы». Статкевіч падзяліўся ўспамінамі пра прысягу беларускіх вайскоўцаў у 1992 годзе на Дзень бітвы пад Оршай14

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы4

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць