Вайна1010

«Беларусь наўрад ці разглядае наступальныя дзеянні супраць Украіны на даным этапе»

Аўтарытэтны аналітык Конрад Музыка адрэагаваў на заяву ўкраінскага МЗС аб канцэнтрацыі беларускіх войскаў ля мяжы.

Фота: ВаенТБ / AP

Аўтарытэтны абаронны аналітык, дырэктар польскай кампаніі Rochan Consulting, якая займаецца даследаваннем і аналізам канфліктаў і бяспекі на постсавецкай прасторы, Конрад Музыка ў X (былы Twitter) адрэагаваў на заяву ўкраінскага МЗС аб канцэнтрацыі Беларуссю войск каля мяжы з Украінай.

Музыка напісаў, што лічыць гэтае нарошчванне «выключна вучэннямі», якія з'яўляюцца падрыхтоўкай да маштабных двухбаковых вучэнняў, аналагічным леташнім. Аднак, як адзначае аналітык, раён іх правядзення прыкметна змясціўся.

Аналітык адзначае, што «разгортванне сілаў у Гомельскай вобласці, якая служыла плацдармам для расійскіх войск падчас наступу на Кіеў у 2022 годзе, выклікае асаблівы непакой». Разам з тым, па яго ацэнках, Беларусь наўрад ці разглядае наступальныя дзеянні супраць Украіны на даным этапе.

«Наша доўгатэрміновая ацэнка заключаецца ў тым, што Узброеныя сілы Беларусі найперш функцыянуюць як мабілізацыйныя. Гэта азначае, што для правядзення наступальных аперацый ім спатрэбіцца значнае павелічэнне колькасці асабовага складу праз мабілізацыю», —

піша аналітык і адзначае, што нават у гэтым выпадку беларускія войскі «аснашчаныя галоўным чынам постсавецкім узбраеннем, якое прайшло мінімальную мадэрнізацыю, што робіць іх слаба падрыхтаванымі да сучасных патрабаванняў на полі бою».

Акрамя таго, працягвае Музыка, Украіна моцна ўмацавала і замінавала многія раёны ўздоўж сваёй мяжы з Беларуссю. Гэта азначае, што для паспяховай атакі з боку Беларусі спатрэбіцца вялізная колькасць сілаў і рэсурсаў. Такія меры робяць любую спробу наступлення надзвычай складанай і патрабуюць значных намаганняў. Цяпер у Мінска няма магчымасці сабраць такія сілы.

Аналітык адзначае, што разумее занепакоенасць Украіны магчымым «абмежаваным уварваннем у спалучэнні з акупацыяй невялікай тэрыторыі», якое можа прымусіць перакінуць войскі з іншых рэгіёнаў для абароны гэтых участкаў.

«Хоць імавернасць такога сцэнарыя застаецца нізкай, яго нельга цалкам выключыць. Вызначыць, ці сапраўды Лукашэнка зробіць гэты крок, немагчыма на аснове адкрытых крыніц. Аднак тое, што мы ведаем, дык гэта тое, што цяперашнія сілы занадта малыя, каб адпавядаць дактрынальным патрабаванням для наступальных аперацый», — падкрэслівае Музыка.

Каментары10

  • Жыве вечна
    26.08.2024
    Не плакай, твой гауляйтер тебя первым на мины пошлет
  • Anatol Starkou
    26.08.2024
    Только Белостоцкое направление. Превратим в кашу. В бараний рог, в бараний рог. ..
  • I я
    26.08.2024
    Я, РБ упрауляюць пуцiнскiя падсцiлкi, ды i не упрауляюць воусе а выконваюць тое што iм загадваюць, так што можа быць што заугодна, для такiх как ты, вось, але у любым выпадку з усяго гэтага будзе груз 200.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну52

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць13

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту24

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну52

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць