Грамадства1313

Латушка адказаў тым, хто крытыкуе стратэгію ціску на Лукашэнку

Павел Латушка патлумачыў сваё бачанне стратэгіі, якая можа паўплываць на рэжым Лукашэнкі.

«Чаму мы паслядоўна выступаем за стратэгію ціску, прэсінгу і, я б не баяўся гэтага слова, разбурэння рэжыму Лукашэнкі і яму падобных?

Адказ даволі просты: гульня ў паддаўкі, якая дзесяцігоддзямі вялася ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, у выніку прывяла да таго, што ён за крок ад трансфармацыі ў цалкам таталітарную дыктатуру і ўжо ступіў за межы Беларусі ў здзяйсненні сваіх жудасных, сапраўды жудасных і самых сур'ёзных у разуменні міжнароднага права злачынстваў», — піша Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале.

Ён спрачаецца з тымі, хто кажа, што стратэгія ціску не працуе. Латушка сцвярджае, што доўгатэрміновы ціск на рэжым раней не ўжываўся, таму няма з чым параўнаць. А, маўляў, гульня ў паддаўкі акурат і прывяла да таго, што маем.

«За бачнымі эпізодамі кароткай «адлігі» заўсёды хавалася гатоўнасць задушыць любое непадпарадкаванне любымі сродкамі. І гатоўнасць ісці далей, выходзіць у сваім тэроры нават за межы краіны.

Аж да ўдзелу ў ваеннай агрэсіі. Што і адбываецца, бо такім рэжымам, як рэжым Лукашэнкі, уласцівая ўпэўненасць у сваёй беспакаранасці, у тым, што заходнія дэмакратыі слабыя, не адзіныя і рана ці позна зламаюцца і здадуць пазіцыі. І гэтая ўпэўненасць заснаваная якраз на досведзе ўсіх папярэдніх раўндаў супрацьстаяння з Захадам».

Латушка адзначае, што ў еўрапейцаў няма цэласнай стратэгіі, каб спыняць такія рэжымы.

«Рэжым Лукашэнкі і яму падобныя разумеюць толькі мову сілы. У той час як заходнія дэмакратыі ўсё яшчэ ёй не навучыліся да канца і часта па-ранейшаму гавораць з імі на дыпламатычным дыялекце, які ўспрымаецца такімі рэжымамі выключна як праява слабасці».

«Стратэгія ціску, прымусу агрэсара да выканання сваіх умоў, прыцягнення яго да адказнасці — гэта абсалютна рабочая стратэгія. Менавіта таму, што самі агрэсары існуюць і дзейнічаюць па «праве моцнага», па прынцыпе «хто мацнейшы, той і мае рацыю». Таму любая іншая стратэгія ў іх дачыненні проста не можа спрацаваць», — дадае Латушка.

Ён кажа, што Захад у дачыненні да рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна не ўжываў стратэгіі дзеянняў з пазіцыі сілы.

«Адсюль і няма выніку. А дакладней ён у наяўнасці — гэта поўнамаштабная вайна ва Украіне, гэта гібрыдная вайна на мяжы з ЕС і гэта масавыя рэпрэсіі ў Беларусі, самыя масавыя ў сучаснай гісторыі, у гісторыі пасляваеннай Еўропы».

Каментары13

  • Цісь-цісь
    01.09.2024
    А дзе гэты Латушка цісне? У сваім тэлеграме таксама?
  • Русцік
    01.09.2024
    У прынцыпе, Латушка гаворыць правільна. Але ўсё пра дзеянні іншых, замежнікаў. Уласнай беларускай стратэгіі не бачна. "Замежжа мусіць нам дапамагчы" - але гэта цуд ці правільней сказаць ілюзія.
  • Мёртвая галава
    01.09.2024
    Усё слушна кажа пра "права моцнага", але напісанне паперак, якім ён займаецца ў сваім нау, не робіць з яго суб'екта гэтым правам валодаючага.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць