Свет33

Пяскова спыталі, хто ў Расіі будзе вызначаць, ці прыйшоў час прымяняць ядзерную зброю

Наступленне ўмоў для ўжывання Расіяй ядзернай зброі, згодна з новай дзяржаўнай палітыкай у галіне ядзернага стрымлівання, будзе вызначаць Мінабароны РФ, заявіў спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Фота: mod_russia / Telegram

«Гэта хутчэй прэрагатыва нашых спецыялістаў, нашых вайскоўцаў. Яны ўважліва сочаць за тым, якія менавіта ўзбраенні і як выкарыстоўваюцца. Менавіта яны фіксуюць наўпроставую ўцягнутасць краін калектыўнага Захаду ў канфлікт вакол Украіны, і яны не будуць аслабляць сваю ўвагу», — сказаў Пяскоў, піша ВВС. 

Па словах Пяскова, карэкціроўкі ў асновы дзяржпалітыкі ўжо пачынаюць афармляцца.

Пра тое, што Расія мяняе сваю ядзерную дактрыну і істотна пашырае спіс падстаў для ўжывання ядзернай зброі, 25 верасня абвясціў Уладзімір Пуцін. Сярод іншага Расія ўнесла ў сваю ядзерную дактрыну права ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі. 

Некаторыя эксперты лічаць, што зменамі ў ядзерную дактрыну Масква адрэагавала на дыскусію аб магчымым дазволе Украіне ўжываць заходнія ракеты ўглыб Расіі.

Каментары3

  • Satan
    29.09.2024
    Не асабліва ўжо і пужае... Бахмут, Вугледар і г.д. нічым асабліва не адрозніваюцца ад Хірасімы апасля ядзеркі. І экалогіі там таксама пздц на дзесяцігоддзі. Няхай паспрабуюць... яшчэ цікава куды гэтвя іх ракеты даляцяць... і ўвогуле ўзляцяць ці не.
  • .
    29.09.2024
    Нікога іх пустыя панты ўжо не пужаюць, не трэба нагнятаць. Украіна раз за разам водзіць па губах гэтым гопнікам, ср"ть хацела на іх чывоныя рысы і дэманструе ўсяму свету бездапаможнасць гэтага распіярэнага пудзіла.
  • Тутэйшы
    29.09.2024
    Пужае не гэта, а цішыня
    " не дружественных" краін.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну62

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту26

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну62

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць