Свет

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

Малдова будзе вымушаная звярнуцца да Еўракамісіі па дапамогу ў пошуку кампраміснага рашэння для стабільнага газазабеспячэння краіны, калі Украіна спыніць транзіт газу, заявіў віцэ-прэзідэнт праўлення кампаніі «Малдовагаз» Вадзім Чэбан у эфіры N4, піша РБК.

Прэм'ер Малдовы Дорын Рэчан

«Ключавымі рызыкамі для працягвання транзіту праз Украіну з'яўляюцца як неахвота Кіева працягваць дамову па транзіце, так і ваенныя дзеянні <…> У выпадку працягвання няпэўнасці Малдова будзе вымушаная звярнуцца да Еўракамісіі па дапамогу ў пошуку кампраміснага рашэння для стабільнага газазабеспячэння краіны», — сказаў ён.

Чэбан дадаў, што калі Украіна не працягне пагадненне на транзіт газу, Малдова будзе шукаць альтэрнатыўныя шляхі праз трансбалканскі калідор. Ён падкрэсліў важнасць падпісання аператарскіх пагадненняў паміж «Газпрамам», украінскім «Нафтагазам» і аператарамі газатранспартных сістэм.

Прэм'ер-міністр краіны Дорын Рэчан, у сваю чаргу, заявіў у інтэрв'ю, што Малдова не мае намеру выплачваць «Газпрому» «няісную» запазычанасць у памеры 709 млн даляраў.

«Газпрам» спрабуе ўмоўна працягнуць пастаўкі з выплатаю няіснага доўгу. Мы не збіраемся аплачваць гэтую запазычанасць», — заявіў прэм'ер.

Паводле яго слоў, улады маюць намер забяспечыць энергетычную бяспеку краіны, але без прыняцця ўмоў, якія закранаюць нацыянальныя інтарэсы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі21

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action5

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі21

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць