Грамадства22

Назвалі лаўрэатаў прэміі праваабарончай супольнасці за 2024 год

У Вільні 10 снежня назвалі лаўрэатаў прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год. У гэтым годзе, як і ў мінулым, прэмію ўручылі ў чатырох намінацыях (раней было тры).

Пераможцай у намінацыі «Праваабаронца года» стала фем– і квір-актывістка Наста Базар.

У намінацыі «Журналіст года» адразу два пераможцы — галоўны рэдактар выдання Reform.news Фёдар Паўлючэнка і журналістка, праваабаронца цэнтра «Вясна» Дзіяна Пінчук.

«Праваабарончай кампаніяй / ініцыятывай года» названы Фонд салідарнасці BySol.

Лаўрэатам у намінацыі «Праваабарончая салідарнасць» стаў затрыманы журналіст Ігар Ільяш, муж журналісткі-палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, якая з 2020 года знаходзіцца ў зняволенні. 22 кастрычніка стала вядома і пра затрыманне самога Ільяша нібыта за інтэрв'ю незалежным СМІ.

Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі за дасягненні ў галіне правоў чалавека заснаваная ў 2008 годзе і ўручаецца штогод.

Каментары2

  • Божа...
    10.12.2024
    Хлопцы, напішыце, калі ласка, ніжэй самі. Няма больш сіл на гэта глядзець.
  • Сунічка
    10.12.2024
    Відаць зусім усё кепска ў праваабароне, калі прэмію даюць аўтарцы такога нягеглага даследвання пра харасмент, як было Настай Базар апублікавана.

Цяпер чытаюць

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць