Грамадства77

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік

Надзея Мялешка — беларуская блогерка, на якую ў інстаграме былі падпісаныя больш за паўмільёна чалавек. Каля трох гадоў яна змагалася з анкалогіяй і прысвяціла той барацьбе кнігу. Але, на жаль, цуду не здарылася — летась Надзею пахавалі на мінскіх могілках Лясныя.

Надзея Мялешка. Фота з яе інстаграма

Надзея была замужам за экс-форвардам беларускай зборнай па хакеі і мінскага «Дынама» Дзмітрыем Мялешкам. Іх гісторыяй кахання і тым, як мужчына падтрымліваў жонку ў цяжкія моманты, многія захапляліся. У сям’і раслі два сыны.

У студзені 2020 года ў Надзеі Мялешкі выявілі рак грудзей на трэцяй стадыі. У ліпені таго ж года хвароба ў блогеркі перайшла ў стадыю рэмісіі. Але ў 2021-м рак вярнуўся, дактары знайшлі ў блогеркі метастазы ў печані.

У пошуках надзеі на выратаванне сям’я пераехала ў Германію. Блогерка запусціла дабрачынны фонд у падтрымку анкахворых. Яна таксама напісала кнігу, прысвечаную сваёй хваробе, — «Раніца надыходзіць заўсёды», патрымаць якую ў руках не паспела. Пасля публікацыі кніга хутка стала бэстсэлерам.

Надзею пахавалі вясной 2023 года на мінскіх могілках Лясныя. Праз некаторы час Дзмітрый Мялешка з сынамі вырашылі вярнуцца з Германіі і цяпер жывуць у Беларусі.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Відэа з помнікам на магіле Надзеі нядаўна апублікавала ў тыктоку фірма, якая, верагодна, яго рабіла на замову. На мармуры вырашылі выгравіраваць тую самую фразу, якая стала назвай кнігі блогеркі — «Раніца надыходзіць заўсёды».

Каментары7

  • Сяржук
    12.12.2024
    Чаму на беларускіх могілках помнікі або на расейскай мове або на польскай? Чаму ні зто не робіць на беларускай? Нашыя нашчадкі будуць думаць што тут жылі расейцы і трошкі палякаў беларусаў не было.
  • Поцык.
    12.12.2024
    Просто отмечу, что её муж лукафашист, как и остальные хоккеисты
  • Мильтон из НН.бай
    12.12.2024
    Клоуны...

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць