Усяго патроху22

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb

Прыватны рэактыўны самалёт, што раней мог належыць славутаму і найбагацейшаму наркабарону Пабла Эскабару, стаў дасяжны для пражывання на папулярнай платформе Airbnb. Вось як абсталяваны самалёт знутры і колькі каштуе адна ноч (менш, чым вы можаце падумаць).

Пераабсталяваны самалёт Boeing 727, які імаверна належаў вядомаму наркабарону Пабла Эскабару, цяпер знаходзіцца ў брытанскім Брысталі. Гасціная. Фота: Airbnb

Самалёт Boeing 727, які калісьці мог належаць (прынамсі, паводле некаторых звестак) славутаму наркабарону Пабла Эскабару, цяпер стаў адным з самых незвычайных месцаў для адпачынку ў свеце. На прамысловай тэрыторыі брытанскага горада Брысталь самалёт быў ператвораны ў сапраўдны раскошны гатэль і ўжо выклікаў вялікую цікавасць турыстаў, піша выданне New York Post.

41-гадовы брытанскі прадпрымальнік Джоні Палмер, які ініцыяваў праект рэстаўрацыі самалёта і пасля зрабіў яго дасяжным на папулярнай платформе арэнды жытла Airbnb, адзначыў, што заўсёды марыў валодаць прыватным самалётам, але без неабходнасці на ім лётаць.

У 2012 годзе, калі самалёт здзейсніў сваё апошняе падарожжа, Палмер убачыў магчымасць для рэалізацыі сваёй мары. Ён атрымаў дазвол гарадской рады Брысталя і пачаў шматгадовую рэстаўрацыю лайнера. Усё ўнутранае абсталяванне было палепшана згодна з сучаснымі стандартамі якасці, але быў захаваны аўтэнтычны выгляд арыгінальнага інтэр'еру 1981 года, калі самалёт быў толькі ператвораны ў элітны прыватны лайнер.

«Унутры самалёт уражвае раскошным інтэр'ерам: два двухмесныя спальныя пакоі з асобнымі туалетамі і душавымі кабінкамі кожны, а таксама канапамі, якія таксама можна ператварыць у ложкі. Дапоўнена гэта абабітымі арэхавым дрэвам сценамі, сапраўднай залатой сантэхнікай, прыгожай кухняй і арыгінальнай кабінай пілота, дзе можна зрабіць унікальныя фота. Усё гэта ў спалучэнні з гідрамасажнай ваннай і ўласнай саунай на борце стварае атмасферу жыцця мільярдэра.

Цэны на пражыванне пачынаюцца ад 300 даляраў за ноч і могуць дасягаць да 1050 даляраў у пік сезону. Блогерам і артыстам самалёт можа быць прадастаўлены ўвогуле бясплатна, калі яны, напрыклад, здымаюць у ім музычныя кліпы ці фотасесіі для мастацкіх патрэбаў», — распавядае Палмер.

Адзін з двухмесных спальных пакояў. Фота: Airbnb
Адна з прыбіральняў. Фота: Airbnb
Сауна. Фота: Airbnb
Кабіна пілота. Фота: Airbnb

Нягледзячы на тое, што дакладная гісторыя лайнера дагэтуль застаецца невядомай, вакол яго існуе мноства легенд. Паводле адной з іх, самалёт нейкі час належаў неназванаму арабскаму прынцу, паводле іншай — з'яўляўся ўласнасцю наркамафіі, а некаторыя нават сцвярджаюць, што яго мог выкарыстоўваць сам Пабла Эскабар.

«Мне ўсё роўна, хто быў ягоным уладальнікам у мінулым. Галоўнае, што цяпер ён прыносіць людзям пазітыўныя эмоцыі.

Гэтым месцам цікавяцца не толькі турысты, але і тыя, хто шукае незвычайныя ўражанні, каб адчуць кантраст паміж жыццём звычайнага чалавека і мільярдэра. Ты жывеш у гэтай фантазіі некалькі дзён, а потым вяртаешся ў рэальны свет, і гэты кантраст можа быць сапраўды карысны для людзей», — падагульніў брытанскі прадпрымальнік Джоні Палмер.

Каментары2

  • Мінск
    03.01.2025
    Тут таксама ё “Лукака-Эскабар” з прыватнымі самалётамі і залатымі ўнітазамі.
  • апошняе падарожжа - гучыць неяк... :/
    03.01.2025
    У 2012 годзе, калі самалёт здзейсніў сваё апошняе падарожжа,
    ...
    сауна ў лайнеры? калі б лётаў з саунай, цікава было б

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў48

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў48

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць