Грамадства33

Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам у Белгазпрамбанку

У жніўні 2024 года былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі Сяргей Чэпікаў заняў пасаду выканаўчага дырэктара ў Белгазпрамбанку. Публічна пра гэта нідзе не паведамлялася, піша «Бюро». На сайце Белгазпрамбанка няма ніякіх згадак пра новага выканаўчага дырэктара.

Згодна з данымі, атрыманымі ад «Кіберпартызан», Сяргей Чэпікаў служыў у Службе бяспекі Лукашэнкі як мінімум з 2005-га па 2021 год. У лютым 2020 года ён атрымаў узнагароду «За волю да перамогі» ў міжведамасным турніры па більярдзе за каманду СБП. А ў 2024-м заняў пасаду ў Белгазпрамбанку. 

Журналісты патэлефанавалі Сяргею Чэпікаву, і ён пацвердзіў ім сваё прызначэнне. На пытанне, чаму менавіта ён атрымаў дырэктарскую пасаду ў Белгазпрамбанку, Чэпікаў адказаў: «Ну, напэўна, таму што варты».

Паводле слоў Чэпікава, ён не працаваў у СБП менавіта «целаахоўнікам Лукашэнкі». Але чым менавіта займаўся ў гэтай структуры, расказаць не захацеў. У Службу бяспекі Лукашэнкі Чэпікаў трапіў з беларускага войска, дзе ў тым ліку служыў у Кіналагічным цэнтры. Адна з задач цэнтра — падрыхтоўка кадраў для аховы разнастайных асаблівых аб’ектаў. 

Гэта не першае прызначэнне былых супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі на кіраўнічыя пасады ў банках. Раней журналісты выдання «Люстэрка» расказалі пра «галавакружную кар’еру» галоўнага ахоўніка Лукашэнкі Аляксея Ляшкевіча. Яго неаднаразова бачылі ў атачэнні Лукашэнкі, у тым ліку падчас міжнародных паездак. 

У лютым 2024 года Ляшкевіч заняў пасаду выканаўчага дырэктара ў Беларусбанку. Паводле слоў крыніцы «Люстэрка» ўнутры банка, гэтая пасада была створаная спецыяльна пад Ляшкевіча, раней выканаўчага дырэктара, які курыруе пытанні бяспекі, у структуры праўлення банка не было.

Каментары3

  • Бабарико 2.0. Тихановский по-прежнему в списке Миротворец
    21.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Лол
    21.01.2025
    І што змянілася ? Адзін быў падчаналены чэкіста Міллера, другі падначалены чэкіста Лукі. У чым сенсацыя ?
  • Влад
    21.01.2025
    Он племянник Ермаковой.

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць