Улада33

Прынцыпы «лукаша/энкаўкі»

Якія зьмены ў правапісе плянуюцца?

Пры канцы 2002 г. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАРБ ужо быў падрыхтаваў праект зьменаў у беларускім правапісе, але тады ён так і ня быў зацьверджаны А.Лукашэнкам. Якія зьмены прапаноўваў той праект?

Самай адыёзнай зьменай выглядала абавязковае напісаньне слова «прэзыдэнт» зь вялікай літары. Гэта выклікала мноства абураных водгукаў з боку незалежнага грамадзтва.

Таксама меркавалася пашырыць выкарыстаньне «аканьня» і «яканьня» як у беларускіх, гэтак і ў запазычаных словах. Напрыклад, «сямнаццаць», «камп’ютар», «лідар». Мусілі амаль цалкам зьнікнуць спалучэньні «іо/ыо», замест якіх ва ўжытку пашыраліся «іё/ыё» (цяпер ад гэтай ідэі адмовіліся, хіба дзеля таго, што гэта павялічвала адрозьненьне беларускай мовы ад расейскай).

Адным з пунктаў таго праекту было зьнікненьне правілаў пераносу, бо іх, на думку мовазнаўцаў, працягваюць трымацца толькі школьнікі ды аўтары падручнікаў.

Мелася пашырыцца ўжываньне літары «ў» у такіх выпадках, як, напрыклад, «ва ўніверсітэце». Але цалкам адмаўлялася выкарыстаньне вялікай літары «Ў».

Думалася крыху пашырыць напісаньне літары «э» ў словах іншамоўнага паходжаньня: «сэкс».

Той праект абсалютна не прымаў ужытак мяккага знаку, які стаўся галоўным пунктам адрозьненьня паміж двума правапісамі. Распрацаваны ён быў нядаўна памерлым экс-дырэктарам Інстытуту мовазнаўства Аляксандрам Падлужным.

Той варыянт зьменаў правапісу ня трапіў на разгляд грамадзкасьці. Падлужны меркаваў, што немэтазгодна праект абмяркоўваць з усімі, дастаткова толькі меркаваньняў «спэцыялістаў». Відавочна, што падобнае можа адбываецца і цяпер.

Незалежныя выданьні, якія друкуюцца тарашкевіцай, тады былі надзвычай заклапочаныя, што іх прымусяць выходзіць афіцыйнай нормай правапісу. Гэтага ня здарылася ў 2003 г. Што ж будзе праз тры з паловай гады?

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»6

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ25

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці19

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»6

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць