Свет

Камеры ў расійскім Пецярбургу наладзяць на распазнаванне этнасу

Улады Пецярбурга наладзяць гарадскія камеры на распазнаванне этнічнай прыналежнасці, каб сачыць за мігрантамі. Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта па міжнацыянальных адносінах Пецярбургскай адміністрацыі Алег Капітанаў, перадае «Камерсант».

Па словах Капітанава, новы функцыянал дапаможа ў барацьбе з «фарміраваннем этнічных анклаваў» і дазволіць прымаць»прэвентыўныя меры па недапушчэнні сацыяльнай напружанасці ў рэгіёне».

Чыноўнік растлумачыў, што яго камітэт ужо заключыў кантракт» на закупку ліцэнзіі для распазнання этнічнай прыналежнасці асоб « — для налады васьмі тысяч камер. Сума кантракту перавышае 38 мільёнаў расійскіх рублёў (420 тысяч даляраў).

У прэзідэнцкім Савеце па правах чалавека (СПЧ) раскрытыкавалі рашэнне пецярбургскіх уладаў, назваўшы яго прыніжаючым чалавечую годнасць. «У Расеі нават у пашпарце нацыянальнасць не паказваюць. І раптам нейкія тэлекамеры будуць вызначаць, які чалавек нацыянальнай прыналежнасці», — сказаў кіраўнік СПЧ Валерый Фадзееў.

Пасля тэракту ў «Крокус Сіці холе» ў Маскве, у якім абвінавацілі грамадзян Таджыкістана, у Расеі абвастрыліся ксенафобскія настроі ў дачыненні да мігрантаў.

У розных рэгіёнах краіны праваахоўнікі пачалі праводзіць аблавы па месцах іх пражывання і працы. У некаторых выпадках мігрантаў ставілі на ўлік у ваенкамат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць