Жыхароў Мінска і Брэста просяць 2 красавіка не панікаваць, калі яны пачуюць гук гарматы.

Ілюстрацыйнае фота
Гэта частка ваенна-патрыятычнага праекта «Стрэл памяці». Акцыя пройдзе ля стэлы «Мінск — горад-герой» і ў Брэсцкай крэпасці, паведамляе Мінабароны.
«Стрэл памяці» — адзіночны халасты стрэл з артылерыйскай прылады, прысвечаны перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мерапрыемства праводзіцца пад кантролем і кіраўніцтвам вайскоўцаў Узброеных сіл.
Каментары