Свет33

У Бухенвальдзе прайшла цырымонія ў гонар 80-годдзя вызвалення — без беларускіх і расійскіх дыпламатаў

У музейным комплексе на месцы былога канцлагера Бухенвальд адбылася цырымонія ў гонар 80-й гадавіны яго вызвалення. Быў запрошаны былы вязень з Мінска, але не афіцыйныя прадстаўнікі Расіі і Беларусі, паведамляе Deutsche Welle.

Выжылыя ў Бухенвальдзе на цырымоніі ў гонар 80-годдзя вызвалення канцлагера 6 красавіка 2025 года. Фота: Bodo Schackow/picture alliance via Getty Images

У памятных мерапрыемствах удзельнічалі дзесяць былых вязняў канцлагера з Германіі, Беларусі, Францыі, Ізраіля, Румыніі і Швейцарыі. Яны ўсклалі вянкі ў памяць аб прыкладна 56 000 забітых у Бухенвальдзе.

У ліку ўдзельнікаў — 98-гадовы Андрэй Маісеенка з Мінска, які ўтрымліваўся ў канцлагеры ў 1944-1945 гадах. 9 красавіка ён правядзе ў музеі публічную лекцыю.

Былы лагер Бухенвальд. Фота: Bodo Schackow/picture alliance via Getty Images

На цырымоніі 6 красавіка выступіў прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Цюрынгія Марыё Фойгт. Ён заявіў, што цяпер час, «калі антысемітызм, нацыяналістычная ідэалогія і аўтарытарнае мысленне становяцца ўсё гучнейшымі і распаўсюджваюцца».

З прамовай выступіў і экс-прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф. Ён правёў паралелі паміж часам нацыянал-сацыялізму і ўздымам правых сіл сёння. Напрыклад, раскрытыкаваў ультраправую партыю «Альтэрнатыва для Германіі».

«З-за здзічэння, радыкалізацыі і зруху направа па ўсім свеце цяпер я магу больш ясна ўявіць сабе, і гэта мяне турбуе, як такое магло адбыцца тады, — заявіў Вульф. — Гэта вельмі важна, бо я адчуваю, што людзі ўсё менш кажуць пра гэта».

«Тыя, хто перамяншаюць небяспеку АдГ, ігнаруюць той факт, што сваёй ідэалогіяй яна стварае пажыўнае асяроддзе для таго, каб людзі ў Германіі адчувалі сябе некамфортна і насамрэч падвяргаліся канкрэтнай небяспецы», — дадаў экс-прэзідэнт.

Ён заклікаў актыўна адстойваць каштоўнасці дэмакратыі і гуманізму. «Мы нясем пастаянную, бесперапынную, вечную адказнасць, таму што зло ніколі не павінна зноў перамагчы», — рэзюмаваў Вульф.

Адсутнасць дыпламатаў з Расіі і Беларусі

Напярэдадні пачатку мерапрыемстваў улады Расіі і Беларусі выказалі незадаволенасць тым, што іх афіцыйных прадстаўнікоў туды не запрасілі. Беларускі МЗС выпусціў заяву, дзе назваў гэта «цынічнымі дзеяннямі» кіраўніцтва музея ў Бухенвальдзе, якія «вельмі хваравіта ўспрынятыя беларускім грамадствам».

Прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава рэзка раскрытыкавала кіраўніцтва МЗС Германіі, назваўшы яго «рэваншысцкім і неанацысцкім». «Рускіх і беларусаў не будуць дапускаць да ўдзелу і нават фізічнай прысутнасці на святочных цырымоніях. Больш за тое, іх будуць, увага, гвалтоўна выдвараць», — сцвярджала Захарава ў Telegram. Насамрэч у цырымоніі ў Бухенвальдзе ўдзельнічае грамадзянін Беларусі Маісеенка.

Захарава спаслалася на артыкул газеты Berliner Zeitung ад 4 красавіка. У ёй цытуецца «строга сакрэтная рэкамендацыя» МЗС ФРГ, разасланая ва ўсе акругі Германіі, пра тое, што дыпламатаў Расіі і Беларусі не трэба запрашаць на мерапрыемствы ў памяць пра 80-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны. У дакуменце ведамства Аналены Бербак пазначыла, што Масква і Мінск «выкарыстоўваюць памяць аб сусветнай вайне як інструмент для сваіх мэтаў і неправамерна звязваюць яе з агрэсіўнай вайной супраць Украіны».

Дыскусія вакол ізраільскага філосафа Бема

Першапачаткова выступіць з прамовай на цырымоніі ў Бухенвальдзе запрасілі 46-гадовага ізраільскага філосафа Амры Бема. Але напярэдадні мерапрыемства яго публічна раскрытыкаваў амбасадар Ізраіля ў Берліне Рон Просар.

Дыпламат выпусціў заяву, згодна з якой мысляр ставіць пад сумнеў памяць пра Халакост. Просар прыгразіў праігнараваць цырымонію, калі там будзе Бем. Супраць прысутнасці філосафа выказаўся і кіраўнік яўрэйскай абшчыны Цюрынгіі Райнхард Шрам.

У выніку арганізатары адклікалі запрашэнне філосафу. Аднак у прамове 6 красавіка экс-прэзідэнт Вульф стаў на абарону Бема, назваўшы яго «абаронцам усеагульнай чалавечай годнасці, які імкнецца да справядлівасці, паразумення і прымірэння».

У Бухенвальдзе забілі больш за 50 тысяч чалавек

Бухенвальд быў вызвалены 11 красавіка 1945 года арміяй ЗША. За восем гадоў праз канцлагер прайшлі каля 280 000 чалавек, з іх каля 56 000 былі забітыя.

Адным з дзесяткаў знешніх лагераў Бухенвальда быў размешчаны паблізу Дора-Мітэльбаў. Памятныя мерапрыемствы там пройдуць у панядзелак, 7 красавіка.

Каментары3

  • Ёсік
    06.04.2025
    Вось так выглядаюць тыя, хто пазнаў вайну 1939-45 гадоў. А на нашых "ветэранаў" гляджу, дык усе маладыя, быццам увесь час па салонах прыгажосьці сядзяць, уколы маладосьці ды шчэ якой трасцы робяць. Праводзіць парады для сябе ды генералітэту УС Беларусі.
  • Тур
    06.04.2025
    Ёсік, умерли ветераны в нищете. На хорошей пенсии жили те, кто сидел в штабах или и вовсе не воевал.
  • Ядвига
    07.04.2025
    Тур, вертухаи всякие, которые гнобили политических не хуже ссовцев в немецких концлагерях

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года17

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай19

«Якая дзяржава!» Караеў знайшоў нагоду для гонару за чыноўнікаў6

Сілавікі накрылі кол-цэнтр у Мінску, які разводзіў на грошы расейцаў9

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько7

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ5

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг20

Удава Генадзя Карпенкі, раптоўна памерлага канкурэнта Лукашэнкі, згадала, што адбывалася пасля смерці мужа16

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук18

У Бухенвальдзе прайшла цырымонія ў гонар 80-годдзя вызвалення — без беларускіх і расійскіх дыпламатаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года17

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць