Свет22

Эстонскі кінолаг расказаў, як яго сабака шукаў зніклага амерыканскага салдата на палігоне ў Падброддзі і выдатна справіўся

Сабака па мянушцы Майк упершыню ляцеў на вайсковым верталёце і адпрацаваў як на сушы, так і на вадзе. 

Пошукі чацвёртага амерыканскага вайскоўца. Фота: AV kariuomenės 

Эстонскі кінолаг Рыста Коткас распавёў пра ўдзел сваёй каманды ў пошуках зніклага амерыканскага салдата падчас вучэнняў у Літве. У эфіры перадачы Terevisioon ён адзначыў, што службовы сабака па мянушцы Майк з гонарам справіўся з пастаўленай задачай, пераказвае LRT.

«У пачатку тыдня мы атрымалі паведамленне, што нашым літоўскім калегам патрэбна дапамога ў пошуку зніклага вайскоўца ЗША. Гэта быў першы вопыт палёту на ваенным верталёце для нашых сабак, у тым ліку для Майка — чатырохгадовага сабакі без папярэдняга досведу такіх перамяшчэнняў. Але палёт прайшоў спакойна: сабакі не скуголілі, не брахалі — стрэсу амаль не было», — распавёў Коткас.

Майк працаваў не толькі на сушы, але і на вадзе. Паводле кінолага, пошукі на вадзе патрабуюць асаблівай арганізацыі, усё падпарадкоўваецца патрэбам сабакі: «У гэты момант, напрыклад, экскаватары не могуць працаваць побач, каб не перашкаджаць».

Другі сабака з каманды, Тыйт, знаходзіўся ў рэзерве. Абодва сабакі прайшлі падрыхтоўку для пошуку як жывых, так і загінулых людзей. «Майк быў асноўным у гэтым заданні. Ён поўны энергіі і не разумее, чаму зараз нічога не адбываецца. Нават у студыі ён скуголіць — яму хочацца працаваць», — кажа Коткас.

Службовы сабака не толькі дакладна выканаў задачу, але і, паводле гаспадара, адчуў задавальненне ад сваёй працы. «Для яго гэта быў асабісты поспех — ён зразумеў, што справіўся», — падсумаваў кінолаг.

Гусенічная выратавальная машына M88 Hercules з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі знікла падчас вучэнняў на палігоне ў Падброддзі каля мяжы з Беларуссю 25 сакавіка. Праз дзень тэхніку знайшлі на глыбіні каля пяці метраў у забалочанай мясцовасці.

Раніцай 31 сакавіка патанулую ў балоце амерыканскую бронемашыну выцягнулі, пракуратура пачала дасудовае расследаванне па факце гібелі вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў ёй. Але спярша знойдзеных вайскоўцаў было толькі трое, а чацвёрты па-ранейшаму лічыўся зніклым без вестак. 1 красавіка знайшлі і яго.

Каментары2

  • Найперш не галасі!
    06.04.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Пуаро
    06.04.2025
    Здаецца шмат напісана, але ўсё адно незразумела, як і дзе сабака знайшоў загінулага амерыканца

Цяпер чытаюць

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года39

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Усе навіны →
Усе навіны

На станцыі метро «Маскоўская» спыніўся цягнік

Telegram заблакаваў расійскі інсайдарскі канал з мільёнам падпісчыкаў па патрабаванні расійскіх уладаў12

Як выгадна купіць машыну на аўкцыёне ў Еўропе без пасярэднікаў — расказваем16

Маладыя бацькі ў 100 гадоў. У пары галапагоскіх чарапах упершыню нарадзіліся дзеці

Трамп пракаментаваў падзенне фондавага рынку з-за ўвядзення пошлін4

Еўрапейскі ўніверсітэт залічыў першага студэнта — штучны інтэлект

Мора на майскія: дзе адпачыць і колькі будзе каштаваць2

«Прыехала, каб шэсць гадзін паглядзець тэлевізар». Беларуску са статусам уцекача не пусцілі ва Украіну без візы8

На Ліманскім напрамку ва Украіне абвастраецца сітуацыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года39

Муж Сямашкі быў не адзіным, хто атрымаў пашпарт прыкрыцця 13 лютага 2018 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць