Спорт33

Міністр спорту выступіў за змяншэнне каманд у футбольным чэмпіянаце

Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук лічыць, што ў вышэйшай лізе неабходна зменшыць колькасць каманд, піша football.by.

Сяргей Кавальчук

«У тым жа футболе, на мой погляд, 16 [у вышэйшай лізе] каманд — перабор. Часам мы вельмі рана пачынаем чэмпіянат, калі каманды яшчэ не паспяваюць завяршыць перадсезонную падрыхтоўку. Якасць палёў у сакавіку, умовы надвор’я — не заўсёды добрыя. Завяршаем чэмпіянат часам у снежні, і асноўныя матчы, калі нам трэба вызначаць чэмпіёна, прыпадаюць на незразумелае надвор’е.

У нас у краіне ёсць магчымасць пісьменна выбудаваць сістэму. Менш каманд — менш матчаў. А калі іх менш, мы можам пачаць чэмпіянат крыху пазней, а завяршыць крыху раней», — сказаў Кавальчук.

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе выступае 16 камандаў, у свой час колькасць клубаў змяншалася да 14 і нават 12, але потым зноў вярнулася да 16. Сёлета чэмпіянат пачаўся ў сярэдзіне сакавіка, а скончыцца ў канцы лістапада.

Каментары3

  • Контр Страйк
    04.04.2025
    Почему не использовать швейцарскую систему для сокращения количества матчей?
  • Жута
    04.04.2025
    Контр Страйк, у него мозг охранника. Для министра необходимо высшее образование, как минимум. А это бывший халдей.
  • Сатурн
    04.04.2025
    Под прикрытием борьбы за справедливость и заботу о футболистах - ведется борьба против Шерстнева))

Цяпер чытаюць

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка10

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М18

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка10

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць