Свет1818

Памёр Паша Тэхнік — зорка расійскага андэграўнднага хіп-хопа

Расійскі рэпер Паша Тэхнік (сапраўднае імя Павел Іўлеў) памёр у бальніцы ў Тайландзе, паведаміла ягоная былая жонка. Апошні тыдзень 40-гадовы артыст знаходзіўся ў штучнай коме, у якую яго ўвялі тайскія медыкі пасля атручвання наркатычнымі рэчывамі.

Паша Тэхнік быў адной з ключавых фігур расійскага андэграўнднага хіп-хопа і быў вядомы задзірлівымі паводзінамі, звязаным з ужываннем псіхаактыўных рэчываў.

У апошнія гады залежнасць Пашы Тэхніка ад наркотыкаў стала асабліва прыкметная. У 2018 годзе ён праходзіў лячэнне ў наркалагічнай клініцы, а ў 2022-м перанёс кому пасля перадазіроўкі і быў падлучаны да апарата ШВЛ, але тады выжыў.

27 сакавіка 2025 года, знаходзячыся ў Тайландзе, музыка быў шпіталізаваны з атручваннем, як мяркуецца, з прычыны перадазіроўкі наркотыкаў. Яго ўвялі ў штучную кому, падключылі да апарата жыццязабеспячэння і прызначылі магутную тэрапію антыбіётыкамі і вазапрэсарамі, але гэта не дапамагло. З часам стан пагоршыўся — пачалася пнеўманія і паліорганная недастатковасць, што і прывяло да смерці.

Каментары18

  • RIP
    04.04.2025
    Он был легендой
  • Filipp
    04.04.2025
    апошні інспэктар, Ён у такім жа стане як і Паша Тэхнік зараз)
  • Абармот
    05.04.2025
    Вы сейчас про каждого российского наркомана писать будете? Никогда не думал, что оставлю этот коммент, но КТО ЭТО?!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі адзіны ў Расіі завод оптавалакна для беспілотнікаў1

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі2

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў22

У Наваполацку збіраюцца падоўжыць трамвайную лінію. У Беларусі такога не рабілі ўжо чвэрць стагоддзя5

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы4

Тамара Эйдэльман выпусціла новую лекцыю па гісторыі Беларусі26

Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»10

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько2

Стала вядома, як затрымалі былога каліноўца Максіма Ралько

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць