Моды1111

«Гэта рок-н-рол». Шура Стоўн ацэньвае начосы лукашыстак з легендарнага артыкула «Нашай Нівы»

«Такія начосы я бачыў на апошнім паказе брэнда Miu Miu. Калі гэта там было, паверце, яно хутка вернецца».

Шура Стоўн Шура Стоун Shura Stone
Шура Стоўн каментуе прычоскі. Скрын відэа: etot_prus / YouTube

Камедыйны блогер Аляксандр Дзмітрыенка вядомы ў ютубе і інстаграме як Шура Стоўн або Выкрадальнік водараў (Похититель ароматов). Сярод іншага ён робіць агляды ўбораў гасцей свецкіх мерапрыемстваў ад «Оскара» да «Міс Сусвету». Блогер родам з Кіева, але цяпер жыве ў Вялікабрытаніі.

У новым выпуску ютуб-праекта «О(б)суждаем» вядучыя папрасілі Шуру Стоўн ацаніць начосы жанчын-удзельніц з'езду «Белай Русі», якія былі прадстаўлены ў нашым артыкуле за 2018 год.

«Тут такі пеўнік», — заўважыў Шура, пабачыўшы першы здымак. Ён кажа, што памятае такія прычоскі: «Гэта называлася «кок». І гэта рок-н-рол. Гэта прычоска з рок-н-рола».

«Гэта такая ў дэканаце сядзіць. Гэта парык, давайце будзем шчырымі», — заўважыў комік адносна прычоскі дырэктаркі брэсцкага рынку Наталлі Ільініцкай.

«Памада срэбная. Яна як жалезны дрывасек у пошуках сэрца», — заўважыў Шура адносна наступнага здымку.

«А раптам мы, як будзе па 55, пачнём гэта рабіць на аўтамаце? Як птушкі злятаюць у цёплыя краіны па нейкім унутраным поклічы. І мы пачнём таксама майстраваць [падобнае]», — разважае блогер.

Яшчэ адзін здымак ён пракаментаваў так:

«Цяпер быў паказ [калекцыі брэнду] Miu Miu, прысвечаны італьянскім крос-дрэсерам 60-х гадоў. (…) І там вось такія начосы. Калі гэта было ў Miu Miu, паверце, яно хутка вернецца».

Паказ калекцыі восень-зіма 2025/2026 брэнду Miu Miu. Фота: Miu Miu

«Я хачу сказаць — наколькі ўшчамілі жанчын, што трэба гэтым лакам 45 хвілін…. Разумееш, пакуль мужыкі займаюцца сваімі справамі, недзе проста чыляць, жанчыны павінны 45 хвілін надрачваць сабе галаву лакам, потым гэтай плойкай, ці што там?» — паспачуваў Шура Стоўн.

Каментары11

  • нявеста азаронка
    11.04.2025
    это не это рок-н-ролл
    дачушки
  • это не это рок-н-ролл дачушки
    11.04.2025
    "взрослые" мрази, что вещают с экранов о благе страны
  • Багдан
    11.04.2025
    Лукашысты гэта нейкая новая раса людзей. У іх зусім іншае аблічча, пры тым падобны тыпаж. Падобныя да герояў Оруэлаўскай “Фермы”.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць