Спорт33

Віктара Ганчарэнку звольнілі з расійскага клуба, які вылецеў з прэм'ер-лігі

Беларускага футбольнага трэнера Віктара Ганчарэнку звольнілі з расійскага клуба «Пары Ніжні Ноўгарад». Клуб разарваў кантракт з 48-гадовым спецыялістам, падзякаваўшы яму за працу і прафесіяналізм. Аднак, маўляў, цяпер яго кіраўніцтва прыняло рашэнне рухацца далей і цалкам абнавіць трэнерскі штаб.

Віктар Ганчарэнка

Разам з Ганчарэнкам з клуба пайшлі і ягоныя беларускія памочнікі — Аляксандр Ермаковіч і Руслан Зубік.

Ганчарэнка ўзначаліў каманду па ходзе сезона, але не здолеў выканаць галоўную задачу — захаваць месца ў прэм’ер-лізе Расіі. У пераходных матчах «Пары НН» прайграў «Сочы» (2:1, 1:3). У выпадку вылету ў дамове клуба была прадугледжаная магчымасць аднабаковага скасавання кантракта.

Віктар Ганчарэнка — адзін з самых вядомых беларускіх трэнераў, галоўныя дасягненні якога звязаныя з барысаўскім БАТЭ ў ягоныя зорныя часы. Ганчарэнка 11 разоў прызнаваўся найлепшым трэнерам краіны па выніках года.

Каментары3

  • Кальян
    12.06.2025
    С Сочи договорняк был, это знают все футбольные болельщики,там он ничего не мог сделать
  • Гэць
    12.06.2025
    Вось так павінна быць. Не выканаў працу - ідзі шукай, дзе цябе возьмуць. На нашай шыі жа сядзяць гэтыя Лукашэнка-Ціханоўская і ніякага прасвету няма!
  • Жвір
    13.06.2025
    Ганчарэнку трэба мяняць свой вектар, у Рашы яму нічога ня сьвеціць. У Беларусі, дарэчы, таксама. Казахстан, Малдова,..Паўднёва-афрыканская рэспубліка... Кшталту таго...

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну47

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну47

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць