З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1111

У Беларусі толькі дзьве больш-менш нармальныя апазыцыйныя партыі

У новай калёнцы на Новай Эўропе выказваю сваё выключна суб’ектыўнае меркаваньне, што ў Беларусі ёсьць толькі дзьве больш-менш паўнавартасныя апазыцыйныя партыі: АГП і БХД. Астатнія хутчэй існуюць па інэрцыі, чыста дзеля самога факту існаваньня, гэтаксама, як і ў выбарах вымушаны ўдзельнічаць выключна дзеля самога факту ўдзела (раю пачытаць цікавыя допісы блогераў-палітыкаў пра мясцовыя выбары на сайце Радыё Свабода).

«[Ключавыя] каштоўнасці, на якіх стаіць БНФ, — незалежнасць Беларусі, беларуская мова, пераемнасць з беларускім нацыянальным рухам ад часоў БНР — перасталі быць аб’ектам манаполіі БНФ. Процьма беларускамоўных нацыянальна свядомых людзей сёння знаходзяцца ў шэрагах многіх іншых партый, у тым ліку АГП і БХД (куда многія з іх былі выціснутыя з таго ж БНФ).

Беларускамоўнасць і агульнадэмакратычная апазіцыйнасць перасталі быць унікальнымі рэчамі і пагатоў не могуць быць асновай для палітычнай платформы апазіцыйнай партыі.
У гэтым палягае прынцыповая паспяховасць дзейнасці БНФ „Адраджэнне“ як грамадска-палітычнай сілы ад канца 80-х гадоў да сённяшняга часу — але ў гэтым выражаецца і пэўная вычарпанасць місіі БНФ.

БНФ трэба было б больш выразна перасоўваць іміджавыя акцэнты з проста нацыянальнага адраджэння на паслядоўную і цэласную сацыяльна-эканамічную праграму. Калі ж іх перасунуць, партыя немінуюча апынецца альбо ў нішы эканамічна ліберальнай АГП, альбо ў нішы сацыяльна кансерватыўнай БХД.

[…]

Можна сказаць, што Партыю БНФ пахаваў так і не пераадолены канфлікт пакаленняў. У выніку выключэння з партыі Алеся Міхалевіча прайгралі і БНФ, і сам Алесь Міхалевіч, чыя прэзідэнцкая кампанія пакуль што не стварае сур’ёзнага ўражання. У выніку абрання Аляксея Янукевіча старшынём Партыі БНФ старое пакаленне, такое ўражанне, што ледзьве хавае незадаволенасць і схільнае да сабатажу лініі партыйнага кіраўніцтва.

Яшчэ больш незразумела пазіцыянуе сябе рух „За Свабоду“.

„За Аляксандра Мілінкевіча, за Еўропу, за ўсё добрае і супраць усяго дрэннага“ — гэта не ідэалогія.
Палітычны рух павінен вызначацца, павінен адной сваёй назвай, самім сваім брэндам казаць, за што ён і чым адрозніваецца ад улады, якія ідэі нясе. Незалежнасць, Еўропа і дэмакратыя — усё гэта ёсць і ў БХД і ў АГП, падмацаванае куды больш выразнай ідэалогіяй.»

Каментары11

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»27

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію32

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць