Свет11

Ізраіль збіраецца дазволіць скідваць у сектар Газа ежу на парашутах

Ізраіль у самы бліжэйшы час дазволіць Іарданіі і ААЭ скідваць гуманітарную дапамогу жыхарам сектара Газа на парашутах. Пра гэта заявіў прадстаўнік COGAT — падраздзялення арміі Ізраіля, якое займаецца грамадзянскімі пытаннямі на палесцінскіх тэрыторыях, паведамляе Бі-бі-сі.

Скідванне дапамогі ў 2024 годзе. Фота: Abed Rahim Khatib/picture alliance via Getty Images

Першай дапамогу такім чынам даставіць Іарданія.

У мінулым годзе, у пачатку вясны, амерыканскія і брытанскія вайскоўцы ў супрацоўніцтве з Іарданіяй, Егіптам і Францыяй ужо скідвалі ў Газу на парашутах прадукты харчавання — дзясяткі тысяч порцый гатовай ежы.

Скід на парашутах лічыцца надзвычай неэфектыўным спосабам дастаўкі гуманітарнай дапамогі. Пра гэта зноў заявіў у пятніцу кіраўнік БАПОР — агенцтва ААН па падтрымцы палесцінскіх уцекачоў — Філіп Лацарыні, назваўшы гэтую ідэю «адцягваннем увагі ад бяздзеяння».

Прадстаўнікі ХАМАС, жыхары сектара Газа, а таксама многія замежныя лідары і гуманітарныя і праваабарончыя арганізацыі ўжо шмат месяцаў гавораць пра тое, што насельніцтву Газы з-за дзеянняў Ізраіля, які абмяжоўвае пастаўкі прадуктаў харчавання, пагражае масавы голад, а многія мясцовыя жыхары ўжо галадуюць. Ізраіль гэтыя абвінавачанні адхіляе і сцвярджае, што не абмяжоўвае аб’ём паставак.

Падкантрольнае групоўцы ХАМАС Міністэрства аховы здароўя Газы на гэтым тыдні заявіла, што за тры дні ў сектары ад голаду памерлі 33 чалавекі.

Дырэктар бальніцы «Аш-Шыфа» ў горадзе Газа, доктар Махамед Абу Сальмія, заявіў BBC, што ад недаядання ў сектары пакутуюць 900 тысяч дзяцей (г.зн., усе дзеці ў сектары). У ААН кажуць, што ад недаядання пакутуе пятая частка дзяцей Газы.

Ізраіль з мая ўвёў у сектары Газа новую сістэму дастаўкі і размеркавання гуманітарнай дапамогі: гэтым цяпер займаецца створаны Ізраілем і ЗША Гуманітарны фонд Газы (Gaza Humanitarian Foundation, GHF). Іншыя арганізацыі ад раздачы дапамогі наўпрост адхілены, а працаваць з GHF ААН і іншыя замежныя дабрачынныя арганізацыі адмаўляюцца.

Ізраіль тлумачыць, што новая сістэма спатрэбілася дзеля таго, каб не даць ХАМАС і іншым узброеным групоўкам забіраць гуманітарную дапамогу сабе. Да мая Ізраіль па тых жа меркаваннях блакаваў пастаўкі. Лідары Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі ў пятніцу, абмеркаваўшы сітуацыю ў Газе па тэлефоне, выступілі з сумеснай заявай, заклікаўшы Ізраіль «неадкладна зняць абмежаванні на плынь гуманітарнай дапамогі».

«Гуманітарная катастрофа, якую мы назіраем у Газе, павінна спыніцца неадкладна, — гаворыцца ў іх сумесным звароце. — Блакіроўка неабходнай гуманітарнай дапамогі для мірнага насельніцтва недапушчальная».

Эмануэль Макрон, Кір Стармер і Фрыдрых Мерц «заклікаюць усе бакі спыніць канфлікт шляхам неадкладнага спынення агню», а таксама патрабуюць «безумоўнага вызвалення ўсіх закладнікаў», якіх утрымлівае ХАМАС з 7 кастрычніка 2023 года.

«Базавыя патрэбы мірнага насельніцтва, уключаючы доступ да вады і харчавання, павінны быць задаволеныя без далейшых затрымак», — настойваюць яны.

Краіны заклікаюць Ізраіль «неадкладна дазволіць ААН і гуманітарным недзяржаўным арганізацыям выконваць сваю працу па барацьбе з голадам».

Пры гэтым лідары агаворваюцца, што «раззбраенне ХАМАС з’яўляецца абавязковай умовай, і ў будучыні Газы ХАМАС ніякай ролі гуляць не павінен».

Каментары1

  • БрБрПатапім
    26.07.2025
    Чаму бы проста не пазбавіцца ад тэрарыстаў з ХАМАС?

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць