Грамадства44

Гомельскі губернатар пахваліўся, што сёлета ў рэгіёне стала больш першакласнікаў. Але леташнія лічбы гэтаму пярэчаць

Газета «СБ. Беларусь сегодня» паведаміла, што ў новым навучальным годзе ў Гомельскай вобласці нібыта стала больш першакласнікаў. У артыкуле са спасылкай на старшыню Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко адзначалася, што за парты сёлета сядуць 14,8 тысячы першакласнікаў, што, паводле яго слоў, на 430 больш, чым у мінулым годзе. Але гэтае сцвярджэнне супярэчыць нават лічбам, якія той самы чыноўнік называў летась, заўважыў «Флагшток».

Іван Крупко ўручае партфель першакласніку падчас прапагандысцкай акцыі. Фота: «Светлае жыццё»

У жніўні 2024 года Іван Крупко публічна заяўляў, што ў вобласці будзе каля 15,5 тысячы першакласнікаў. Таму рэальная дынаміка якраз іншая: колькасць дзяцей зменшылася прыкладна на 700 чалавек, а не павялічылася на 430.

Скрыншот з сайта БелТА

Пра тое, што дзяцей у школах робіцца менш, сведчыць і сітуацыя на месцах. У многіх школах Гомеля, асабліва ў тых, што знаходзяцца ў мікрараёнах з невысокай забудовай, адзначаецца недахоп вучняў. У выніку некаторых настаўнікаў прыйшлося скараціць.

Нягледзячы на гэта, кіраўнік вобласці падаў статыстыку як «пазітыўны сігнал», заявіўшы, што «павелічэнне колькасці першакласнікаў» — гэта прыкмета паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі і падстава для стратэгічнага планавання.

Але нават афіцыйныя даныя сведчаць пра іншае: за апошнія восем гадоў нараджальнасць у Гомельскай вобласці ўпала амаль у два разы.

З-за нізкай нараджальнасці ўлады адмаўляюцца ад планаў будаўніцтва новых школ у некаторых гомельскіх мікрараёнах. Напрыклад, у мікрараёне Шведская Горка школы цяпер няма, але Крупко тлумачыць, што побач праз два—тры прыпынкі ёсць установы, якія запоўненыя толькі на 60—65 %. Новыя будынкі ў такіх умовах, паводле яго, былі б эканамічна неапраўданымі, таму робіцца стаўка на мадэрнізацыю і прыбудовы да ўжо наяўных школ у тых раёнах, дзе сапраўды ёсць рост колькасці дзяцей (напрыклад, у Савецкім раёне Гомеля ці ў пасёлку Чонкі недалёка ад горада).

Афіцыйная статыстыка сведчыць таксама, што агульная колькасць вучняў у школах вобласці за год скарацілася на 1,8 тысячы — з 162,8 тысячы да 161 тысячы. Апроч гэтага, за апошні год у рэгіёне закрылі шэсць школ і адзін каледж.

Каментары4

  • Гомельскі інкубатар
    29.08.2025
    О скокі нам газета піша пра цікавыя пасады... Але Тэкля не знайшла такога крэсла ў выданьні Пункт самовывоза: г. Минск, ул. Чкалова, 5, каб. 319... Пэўна спадарыня Крыўда брэша як усігда?
  • Ёсік
    29.08.2025
    Як сьмешна выглядаюць беларускія чыноўнікі падчас гэтых га.наакцый - нязграбныя, зашуганыя, у вачах пусташ. самі абралі сабе такое жыцьцё - ахоўваць тлустую ср.ку дырэктара саўгаса.
  • Турчин
    29.08.2025
    Смургонец, ну и правда. Председатель облисполкома. В нашей Ниве стали работать неквалифицированные журналисты.

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць