Грамадства33

Паскардзіўся на начальніка і… атрымаў штраф

Сяргея Панамарова з Клецка аштрафавалі за абразу начальніка мясцовай ЖКГ.

Сяргея Панамарова з Клецка аштрафавалі за абразу начальніка мясцовай ЖКГ. Хоць менавіта Панамароў скардзіўся ў пракуратуру на абразы з боку чыноўніка.

29 красавіка Клецкі раённы суд пакараў выдаўца незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецак» Сяргея Панамарова штрафам у памеры 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў). Такім чынам суд задаволіў сустрэчную заяву начальніка мясцовай ЖКГ Аляксандра Навіцкага, які звярнуўся ў праваахоўныя органы са скаргай на абразы з боку Панамарова. Па словах апошняга, так развязалася гісторыя паўтарамесячнай даўнасці.

15 сакавіка ў Клецк прыехалі прадстаўнікі ТАА «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый», якіх Сяргей Панамароў азнаёміў з мясцовымі архітэктурнымі аб’ектамі. Калі госці прыйшлі да будынка былога вайсковага шпіталя 1903 года пабудовы, у якім цяпер месціцца адміністрацыя мясцовай ЖКГ, і пачалі яго фатаграфаваць, да іх выйшаў кіраўнік установы. Ён, па словах Панамарова, не прадставіўся, пачаў забараняць фатаграфаванне, абяцаючы выклікаць міліцыю. Калі пабачыў, што гэтую сцэну фатаграфуе Панамароў, то абразіў яго. Вынікам перапалкі стала заява выдаўца бюлетэня ў клецкую пракуратуру з подпісамі сведак здарэння. Але праз тыдзень Панамарова самога абвінавацілі ў абразе — начальнік ЖКГ падаў сустрэчную заяву. На выдаўца склалі пратакол паводле арт. 9.1 КаАП (абраза). Пры гэтым паводле ягонай заявы пратакол так і не склалі.

Першае паседжанне суда было перанесенае з-за таго, што ў суд не з’явіліся сведкі з боку Панамарова — І. Дзядко і Д. Савельеў. Не з’явіліся яны і на сённяшняе паседжанне, бо занадта позна атрымалі позвы ў суд. З боку А. Навіцкага сведчылі Д. Леаненя, С. Бацяня, і Д. Здрок — супрацоўнікі ЖКГ. Сяргей Панамароў цвердзіць, што гэтыя людзі не прысутнічалі пры сутычцы 15 сакавіка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх1

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі8

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх1

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць