Свет33

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%

Узровень анамалій пры ўваходзе ў Telegram раніцай у пятніцу дасягнуў 95%, сведчаць даныя міжнароднага даследчага праекта OONI.

Гэта максімальная доля анамалій за ўвесь час з пачатку новага ўзмацнення абмежаванняў працы месенджара ў Расіі 20 сакавіка. Гэтыя лічбы могуць азначаць, што месенджар цяпер блакуецца мацней, чым WhatsApp і Signal, піша «Агенцтва».

Узмацненне блакіроўкі Telegram, як звычайна, адбылося ў пятніцу (менавіта напрыканцы тыдня адбываліся папярэднія хвалі блакавання). Яшчэ ў чацвер доля анамалій складала 79% — звыклы ўзровень для апошніх дзён.

У афіцыйна заблакаванага Signal і фактычна заблакаванага WhatsApp раніцай у пятніцу доля анамалій складала 89%.

Колькасць скаргаў карыстальнікаў на працу Telegram у Расіі рэзка вырасла ў ноч з чацвярга на пятніцу, сведчаць дадзеныя Downdetector. За апошнія суткі карыстальнікі пакінулі 2,6 тысячы скаргаў на працу мэсенджара, большасць — з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Растоўскай вобласці.

Верагодна, праблемы ўзнікаюць і ў тых, хто карыстаецца VPN-сэрвісамі: у ліку лідараў па колькасці скаргаў апынуліся Нідэрланды.

Сэрвіс «Сбой.рф» за раніцу пятніцы зафіксаваў 469 скаргаў на працу Telegram — гэта 26% ад агульнай колькасці скаргаў за ўвесь чацвер (1771). Большасць скаргаў пакінулі карыстальнікі з Масквы (36%), Санкт-Пецярбурга (14%), Краснадарскага краю (6%), Свярдлоўскай (5%) і Маскоўскай (4%) абласцей.

Каментары3

  • Блакаванне адмоўных каментароў
    10.04.2026
    У НН дасягнула 99 %
  • Жвір
    10.04.2026
    Блакаванне адмоўных каментароў, гэта для вашай жа карысьці. Я упэўнены.
  • негатыўны
    11.04.2026
    Блакаванне адмоўных каментароў, кому и в чём отказывают коментарии?

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі8

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі8

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць