Свет11

«Нам удалося вярнуць нашых хлопцаў дадому». МЗС Малдовы дзейнічала для вызвалення афіцэраў па ўказанні прэзідэнта Санду

«Гэта была камандная праца, якая доўжылася некалькі месяцаў», — сказаў міністр замежных спраў Малдовы.

Імаверна, Віктар Цур і Дыянісій Банар

Малдова па ўказанні прэзідэнта Маі Санду пачала шукаць спосабы вызваліць двух афіцэраў Службы інфармацыі і бяспекі (СІБ) адразу пасля іх затрымання ў Расіі. Пра гэта распавёў міністр замежных спраў Малдовы Міхай Папшой у эфіры Rlive, піша Newsmaker.

Ён падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, а таксама партнёрам з Румыніі і Польшчы за супрацоўніцтва, якое дазволіла правесці міжнародны абмен. Паводле яго слоў, перамовы доўжыліся «некалькі месяцаў», а вынік забяспечылі «сумесныя намаганні ўсіх бакоў».

«З першага дня, калі затрымалі нашых грамадзян, нашых афіцэраў, мы па ўказанні спадарыні прэзідэнткі пачалі шукаць рашэнне для іх вызвалення.

Дзякуючы надзейным кантактам, у тым ліку з амерыканскімі партнёрамі, мы знайшлі гэтую формулу, і на аснове прапановы, якая паступіла па дыпламатычных каналах, затым пачалі шукаць рашэнні і праз СІБ. (…) Гэта была камандная праца, якая доўжылася некалькі месяцаў, але сёння [у аўторак — НН] нам удалося вярнуць нашых афіцэраў, нашых хлопцаў, дадому», — сказаў Папшой.

Адказваючы на пытанне пра магчымыя рызыкі перадачы былога намесніка дырэктара СІБ Аляксандра Бэлана, які меў доступ да сакрэтнай інфармацыі і атрымаў памілаванне ў рамках абмену ў Беларусь (а затым, імаверна, у Расію), Папшой заявіў, што такія рашэнні застаюцца складанымі, але іх прымаюць у інтарэсах грамадзян.

«Гэта можна аднесці да ацэначных меркаванняў. Відавочна, што ў такіх складаных рашэннях прыярытэт атрымліваюць фізічная цэласнасць, дабрабыт і бяспека нашых грамадзян, якія не парушалі закон, служаць Малдове і прысвячаюць сваю прафесійную дзейнасць бяспецы кожнага грамадзяніна Малдовы. Таму мы павінны дзейнічаць адказна. Гэта складаныя рашэнні, але яны ў нацыянальных інтарэсах Малдовы і нашых грамадзян», — сказаў Папшой.

У выніку абмену зняволенымі Малдова вярнула двух афіцэраў Службы інфармацыі і бяспекі, якіх раней арыштавалі ў Расіі. Пра абмен паведаміла ў Facebook прэзідэнт Мая Санду.

Яна не назвала імёнаў афіцэраў, але раней дэпутат і лідар «Нашай партыі» Рэната Усаты сцвярджаў, што гаворка ідзе пра Віктара Цура і Дыянісія Банара.

Узамен Беларусі перадалі былога намесніка дырэктара СІБ Малдовы Аляксандра Бэлана, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе ў інтарэсах КДБ Беларусі. Бэлана раней затрымалі ў Румыніі, затым экстрадавалі ў Малдову, дзе суд прысудзіў яму паўтара года пазбаўлення волі. Перад працэдурай абмену прэзідэнт Санду падпісала ўказ аб яго памілаванні.

Паводле версіі следства, у 2024 і 2025 гадах Бэлан двойчы сустракаўся ў Будапешце з супрацоўнікамі беларускай разведкі, і гэта стварыла пагрозу нацыянальнай бяспецы Румыніі. Падчас сустрэч ён нібыта перадаваў сакрэтную інфармацыю ў абмен на грошы і атрымліваў далейшыя інструкцыі. Сумы, пра якія ішла гаворка, не раскрываюцца.

Акрамя таго, Малдова перадала Расіі грамадзянку Расіі Ніну Папову, жонку аднаго з афіцэраў расійскай арміі, якая спрабавала падкупіць супрацоўніка пагранічнай паліцыі, каб трапіць на тэрыторыю Малдовы. За гэта яе арыштавалі і асудзілі на год пазбаўлення волі. За дзень да абмену, 27 красавіка, Апеляцыйная палата Кішынёва адмяніла прысуд.

Каментары1

  • я
    29.04.2026
    я вообще ничего не понял. вы хоть какую вводную давайте блин

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Загінула ўдзельніца каманды КВЗ «Стомленыя сонцам» Алена Рыбалка20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць