Грамадства1616

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак

Падчас рабочай паездкі па Гомельскай вобласці Аляксандр Лукашэнка мог начаваць у сваёй рэзідэнцыі ў Ляскавічах Петрыкаўскага раёна пад узмоцненай аховай. «Свабода» атрымала спадарожнікавы здымак, на якім бачны ягоны верталёт Мі-8, два дзясяткі аўтамабіляў, а таксама, імаверна, вайсковая тэхніка.

Штогадовая паездка ў Чарнобыльскую зону — рэдкі выпадак, калі выкарыстоўваецца гэтая рэзыдэнцыя Лукашэнкі, адна зь сямі загарадных, вядомых журналістам.

З 24 па 27 красавіка Аляксандар Лукашэнка наведаў некалькі раёнаў Гомельскай вобласьці — Мазырскі, Петрыкаўскі і Нараўлянскі.

Пра месцы, дзе ён спыняўся на ноч, яго прэс-служба не паведамляла. Але, як высьветліла «Свабода», як мінімум адзін прыпынак быў зроблены ў яго рэзыдэнцыі ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну. Пра гэта сьведчыць спадарожнікавы здымак, зроблены кампаніяй Planet Labs 27 красавіка ў 8:53 раніцы.

Рэзыдэнцыя ў Ляскавічах падчас візыту туды Аляксандра Лукашэнкі. На здымку заўважны яго верталёт (справа), 6 меркаваных вайсковых машынаў (зьлева і ўнізе) і каля 20 цывільных машын рознага прызначэньня (у цэнтры), 27 красавіка 2026 году

На здымку бачны верталёт белага колеру, што стаіць на верталётнай пляцоўцы ўсярэдзіне тэрыторыі рэзыдэнцыі і каля 20 цывільных аўтамабіляў рознага прызначэньня каля аднаго з заездаў на яе. Таксама на здымку можна заўважыць 6 машын, якія могуць належаць вайскоўцам. Усе яны колеру хакі і стаяць асобна ад астатніх. Дакладны тып тэхнікі вызначыць немагчыма празь якасьць атрыманага спадарожнікавага здымку, але прынамсі тры зь іх падобныя да вайсковых грузавікоў.

На дасяжных «Свабодзе» архіўных спадарожнікавых здымках гэтага аб’екту зь мінулых гадоў бачна, што падобнага звычайна тут не назіраецца.

Ад рэзыдэнцыі ў Ляскавічах да ўкраінскай мяжы каля 50 кілямэтраў.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў 2022 годзе ў небе над рознымі раёнамі Гомельскай вобласьці пачалі рэгулярна заўважаць бесьпілётнікі. Як правіла, іх залёты супадалі з масавымі паветранымі атакамі Расеі на ўкраінскія гарады. Але своечасовую інфармацыю пра залёты такіх дронаў на тэрыторыю Беларусі ўлады прыхоўваюць. Гэта пацьвердзіў і сам Аляксандар Лукашэнка ў адной з сваіх публічных прамоваў.

Адзін з будынкаў на тэрыторыі рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Ляскавічах 28 лютага 2022 году

Тое, што Аляксандар Лукашэнка сапраўды мог быць у ляскавіцкай рэзыдэнцыі ранкам 27 красавіка (калі быў зроблены спадарожнікавы здымак), пацьвярджаюць паведамленьні ягонай прэс-службы. Паводле іх, 26 красавіка ён інспэктаваў малочна-таварны комплекс «Ляскавічы», а на наступны дзень у 10:12 раніцы на верталёце прыбыў у Нараўлянскі раён. Паміж гэтымі пунктамі 86 кілямэтраў.

Рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі ў Ляскавічах — адна зь сямі вядомых незалежным мэдыя загарадных рэзыдэнцыяў, якімі ён карыстаецца. Яна знаходзіцца на беразе Прыпяці. У афіцыйных дакумэнтах называецца «Комплексам па абслугоўваньні дэлегацыяў у прыродаахоўным парку «Прыпяцкі»». У сваю чаргу нацыянальны парк «Прыпяцкі» наўпрост падначалены Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта.

Рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі ў Ляскавічах. Фатаздымак Tut.by зроблены з Прыпяці ў 2011 годзе

Апошняя афіцыйна вядомая сустрэча, якая адбылася ў ляскавіцкай рэзыдэнцыі, праходзіла больш за чатыры гады таму, у 2022 годзе. Тады тут у самым пачатку паўнамаштабнай вайны адбыліся кароткія перамовы ўкраінскага і расейскага бакоў. У 2017 годзе тут праходзіла нефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з тагачасным прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Доступу для звычайных людзей у рэзыдэнцыю няма. Аляксандар Лукашэнка яе выкарыстоўвае толькі для сваіх амаль штогадовых веснавых паездак на Гомельшчыну.

Каля рэзыдэнцыі пабудаваныя тры верталётныя пляцоўкі, на яе тэрыторыі разьмешчаныя будынак-палац, каля шасьці гасьцявых дамоў, яшчэ адзін вялікі будынак у лесе, спартовы комплекс, гаражы для аўтамабіляў, некалькі спускаў да вады. Усё гэта злучаюць ідэальныя асфальтавыя дарожкі.

«Звычайны драўляны дом, які сяляне пабудвалі. Я да гэтай пары ў гэтым доме жыву», — расказваў пра рэзыдэнцыю Аляксандар Лукашэнка ў 2020 годзе.

Як высьветліла «Свабода», сказаў ён гэтую фразу, калі высаджваў дрэвы на ўскрайку верталётнай пляцоўкі на так званым «суботніку» каля той самай рэзыдэнцыі ў Ляскавічах.

Аляксандар Лукашэнка высаджвае дрэвы на ўскрайку верталётнай пляцоўкі рэзыдэнцыі ў Ляскавічах, 25 красавіка 2020 году

У той жа прамове ён сам прызнаўся, што аддаваў загад тагачаснаму дырэктару нацыянальнага парка «Прыпяцкі» Сьцяпану Бамбізу збудаваць гэтую «хату»:

«Шмат было крытыкі: «Ай, ён нас цягне туды — у Чарнобыльскую зону!» «Чарнобыльскія шляхі» пад такімі лёзунгамі праходзілі. «Мы тут у чыстым Менску…» Тады я Сьцяпану кажу: «Так, тут пабудуеш мне хату, і я буду тут жыць кожную вясну, калі вельмі нібыта небясьпечна, вось у гэтыя часы. Я буду тут жыць. Пасяўная пачынаецца адсюль —– і я адсюль кожную вясну пачынаў сваё жыцьцё. Вось у чым была гісторыя так званай «рэзыдэнцыі прэзыдэнта».

Каментары16

  • Магілёу́
    28.04.2026
    Жрэ, п'е, лякуецца, катаецца [Рэд. Выдалена] з вёскі Александрыя і у́сё за народны кошт, яшчэ і крадзе, лжэ

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    28.04.2026
    Пабудуеш мне хату, і я там буду жыць. Цар, не менш.
  • Ронін
    28.04.2026
    Нармалёвую хату збудавалі крываваму боўдзілу.

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы2

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы2

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць