Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата
У Белстаце назвалі топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы. Інфармацыя пра гэта размешчана ў статыстычным аглядзе, выдадзеным да 1 мая, паведамляе БелТА. Як вынікае з яго, абсалютная большасць беларусаў працуе ў прыватным сектары.

Сярэдні ўзрост занятых у 2025 годзе сярод жанчын склаў 42,5 года, а сярод мужчын — 42,4 года.
Больш за ўсё насельніцтва занята ў прыватнай уласнасці — 57,1%, у дзяржаўнай — 38%.
У топ-5 відаў эканамічнай дзейнасці, у якіх занята насельніцтва Беларусі па выніках 2025 года, увайшлі прамысловасць (23,2%), аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (13,4%), адукацыя (11%), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (9,9%), ахова здароўя і сацыяльныя паслугі (8,3%).
У сферы паслуг летась былі занятыя 62,7% жанчын і 37,2% мужчын. У сферы вытворчасці пераважаюць мужчыны — 67,9% супраць 32,1% жанчын.
У эканоміцы Беларусі ў 2025 годзе было занята 50,4% жанчын і 49,6% мужчын. Большасць з іх гараджане. У працаздольным узросце ў эканоміцы занята 85,1% насельніцтва, а доля моладзі (15—31 год) у агульнай колькасці занятых складае амаль 20% (у тым ліку на кіраўнічых пасадах — 11%).
Агульная колькасць занятых у эканоміцы Беларусі ў сакавіку 2026 года склала 4180,9 тыс.
Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў
У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў
Беларусы ў сярэднім трацяць у дзень 31 рубель
Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат
Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю
Каментары