Здарэнні22

Новы спосаб выкарыстання кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з абуткам

Сталічная міліцыя затрымала 21‑гадовага мінчука, які стаў ахвярай новай схемы падману тэлефонных махляроў.

Малады чалавек атрымаў ліст нібыта ад «Белпошты» і перадаў зламыснікам код з SMS. Пасля гэтага яму патэлефанавалі ў месенджары, прадставіўшыся супрацоўнікамі праваахоўных органаў, і паведамілі, што яго падазраюць у дропінгу, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Дропінг (ці дроперства) — гэта ўдзел у злачынстве, калі чалавека (дропа) выкарыстоўваюць як пасрэдніка для вываду або абнаяўлення скрадзеных грошай.

Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, яму загадалі выконваць «сакрэтныя заданні».

Спачатку хлопец перавёў на крыптакашалёк аферыстаў больш за 20 тысяч рублёў, атрыманых у крэдыт, а таксама пазычаных у сваёй бабулі і незнаёмай пенсіянеркі.

Потым па заданні куратараў у аддзяленні «Белпошты» ён атрымаў мінімум шэсць пасылак з абуткам.

Там былі схаваныя грошы абманутых беларусаў, якія думалі, што дэкларуюць свае зберажэнні. Такім спосабам ён атрымаў каля 80 тысяч рублёў, якія таксама перавёў на крыптакашалёк махляроў.

Каментары2

  • Ёсік
    28.04.2026
    Людцы, ну ўжо вушы пражужжалі ўсім, што праз месенджэры ніхто не тэлефануе і не піша, ніякія міліцыянты, паштавікі, паліклінікі. Не, ёсьць шчэ рускамоўныя беларусы-боўдзілы, якія на гэтае трапляюцца. Вучыце мову, размаўляйце па-беларуску, ну хоць у пятніцу, як заклікае МАРГ.
  • Тэкля
    28.04.2026
    Я так разумею, што дэбілы не закончацца ніколі

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць