Каханне і сэкс88

Восем памылак пры першым спатканні

Размовы па мабільніку, паход у кіно, залішняя маўклівасць могуць вам нашкодзіць.

Размовы па мабільніку, паход у кіно, залішняя маўклівасць могуць вам нашкодзіць.

Спатканні — цэлы свет са сваімі законамі і рытуаламі. Восем рэчаў, якіх не варта рабіць да/падчас/пасля першага спаткання.

1. Хлусіць на сайце знаёмстваў

Чалавека, які даведаецца, што вы схлусілі, апануе расчараванне. Кажы праўду. Мы лепшыя за нашы ілюзіі!

2. Ісці ў кіно

Першае спатканне прызначана для знаёмства двух людзей, а не для знаёмства з Сарай Джэсікай Паркер. Абодва бакі прыходзяць на першае спатканне, каб выйсці з яго хаця б з мінімальнымі ведамі пра другі бок, каб вызначыцца наконт працягу. Сядзенне перад экранам не вырашыць гэтай задачы.

3. Размаўляць па мабільніку

Акрамя кіраўнікоў дзяржавы і выратавальніка свету доктара Хаўза, усе астатнія людзі могуць дазволіць сабе час ад часу выключаць мабільнік. Маеце сур’ёзныя намеры — выключце мабілу.

4. Не казаць пры канцы спаткання пра свае пачуцці

Непісаныя законы спатканняў кажуць, што фраза «Добранька, стэлефануемся» азначае, што ніхто званіць не будзе. Наша парада: калі вам, праўда, спадабалася спатканне, скажыце пра гэта. Гэта дазволіць другому боку пачувацца пэўней. Да таго ж, у такім выпадку імгненна адчуеце, ці вашыя пачуцці ўзаемныя.

5. Імкнуцца да фізічнай блізкасці і апранаць адкрытае адзенне

Калі вы марыце пра сур’ёзную сувязь, не спяшайцеся са збліжэннем. Сачыце за другім чалавекам: словы, жэсты, позіркі скажуць вам, ці варта працягваць.

6. Пытанне аплаты рахункаў

Кожны мужчына павінны ўлічыць, што нягледзячы на пашырэнне фемінізму ў нашых краях, большасць беларускіх жанчын па-ранейшаму чакае, што на іх спатканні разлічвацца будзе менавіта мужчына. З іншага боку, калі жанчына чакае, што мужчына будзе плаціць, не трэба прыходзіць на спатканне галоднай.

7. Запаўняць увесь час размовамі і не даваць другому боку адкрыць рот

Ёсць шмат людзей, якія ад усхваляванасці гавораць і гавораць. «Аднабаковыя» спатканні будуць павярхоўнымі, бо толькі адзін з дваіх прэзентуе сябе як след.

П.С.

8. Ніколі не шкадуйце, што прыйшлі.

Ваша спатканне — цудоўная магчымасць сустрэць калі не вашу палавіну, дык проста цікавага чалавека, або паслухаць адрозныя ад вашых погляды на жыццё.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка8

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на месцы ссечаных дрэў будуць ставіць дрэвы ў вазонах6

Small Boss Мінскага мора. Як 18‑гадовая дзяўчына стала капітанам яхты

«Распытвалі пра фінансаванне з-за мяжы». Рэжысёр Андрэй Кудзіненка расказаў пра ператрусы, КДБ і ўцёкі без пашпарта6

На Палессі знайшлі пенсіянерку, якую шукалі ў лесе два тыдні6

Зяленскі сустрэўся з Трампам у Белым доме7

Андрэй Пачобут атрымаў арэндную кватэру ў Беластоку20

Хлопец ходзіць па банках, каб купіць 50 тысяч аднакапеечных манет. Навошта?5

У Гомелі рабочага дапусцілі да працы з 3,6 праміле алкаголю. Гэта скончылася трагедыяй5

У Японіі адбыўся моцны землятрус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка8

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць