Грамадства2727

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай

Па справе палітолага Аліны Харысавай ідзе праверка, цяпер высвятляецца, якая інфармацыя была перададзена ці не перададзена «СБУ» (а насамрэч — КДБ), паведаміў у эфіры тэлеканала «Белсат» галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Зрэшты, як ён сказаў, у яго «няма адчування», што беларускія спецслужбы атрымалі «нешта драматычнае».

img
Аліна Харысава і галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка на канферэнцыі Reshape. Варшава, 15 чэрвеня 2025 года. Калаж з фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Пакуль што няма такога адчування, што нешта драматычнае было перададзена. Хутчэй за ўсё, гэта толькі перапіска, якую ўжо паказалі па тэлебачанні і асабістыя там нейкія ацэнкі», — сказаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Студыі Белсат», каментуючы скандал з Алінай Харысавай.

«Рэжыму трэба было дадаць колераў і смаку ва ўсю гэтую гісторыю», — зазначыў Вячорка.

Ён лічыць, што ў гэтай сітуацыі спрацаваў чалавечы фактар. Спецслужбы шукаюць слабыя месцы, якія ёсць у людзей, калі яны ў цяжкім псіхалагічным стане, і «яны пішуць лісты, пішуць запыты на супрацоўніцтва, прапануюць бяспечнае вяртанне, шантажуюць блізкімі, затрымліваюць бацькоў, звоняць з тэлефонаў родных»:

«Апошні год гэта адбылося масава. І мы праводзілі інструктаж сярод усіх нашых калег, і тых, хто працуе ў штаце, ці тых, хто пазаштатна валанцёрамі, як Аліна, каб яны ні ў якім разе не адказвалі на паведамленні, але ну бачыце, што чалавечы фактар усё роўна дае збой».

Вячорка заклікаў дбаць пра бяспеку і інфармацыйную гігіену, не расслабляцца ў эміграцыі:

«Многія людзі, якія жывуць за мяжой, не адчуваюць рэпрэсіўнага апарату, не адчуваюць, што КДБ працуе. А супраць нас вялізная сістэма, тысячы людзей кожны дзень працуюць і шукаюць нашы слабыя месцы, таму трэба рабіць высновы, прызнаваць памылкі, дзе яны былі, трэніраваць людзей. Трэба кожны месяц, кожны год праводзіць трэнінгі нанова, ніколі не бывае гэта залішне».

Дарадца Ціханоўскай таксама адзначыў, што мэта такіх аперацый КДБ — не толькі паспрабаваць здабыць інфармацыю. Таму варта «трымаць дух»:

«Іхняя задача — пасеяць недавер, каб мы не давяралі адно аднаму, і ўсе ўсіх падазравалі».

Каментары27

  • Filipp
    08.06.2026
    "Апошні год гэта адбылося масава. І мы праводзілі інструктаж сярод усіх нашых калег, і тых, хто працуе ў штаце, ці тых, хто пазаштатна валанцёрамі, як Аліна, каб яны ні ў якім разе не адказвалі на паведамленні, але ну бачыце, што чалавечы фактар усё роўна дае збой"©
    Атрымліваецца, гэта не ваша адказнасці за такі вось інструктаж, а гэта ўся віна Аліны?
  • Алег
    08.06.2026
    Чэгевары фігавы
  • Жэка
    08.06.2026
    Шкада людей, якія яшчэ не зразумелі, хто такі Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць