10 верасня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 902 чалавекі.

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:
Антон Барысенка, Данііл Быкаў, Сяргей Валадзько, Таццяна Веціёрац, Сяргей Высоцкі, Максім Дзямчук, Ірына Дручыніна, Глеб Ганчароў, Уладзімір Карчэўны, Арыстарх Крукоўскі, Дзмітрый Лаеўскі, Георгій Максіменкаў, Максім Хвясько і Дзмітрый Юран.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 902 чалавекі. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават змяншаецца, часам заўважна. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі змяншаюцца, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, у тым ліку пры пасярэдніцтве ЗША, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары