Развітанне з «вартавым Крапівенскага поля» Генадзем Шэпелевым адбудзецца ў суботу, 12 верасня, у Оршы па адрасе вул. Астроўскага, 18а. Час: 13:00-14:00.

Генадзь Шэпелеў
Пахаваны Шэпелеў будзе на Зайцаўскіх могілках, якія побач з Баранню.
Генадзю Шэпелеву, пра смерць якога стала вядома сёння, сёлета споўнілася 70 гадоў. Ён жыў у Барані Аршанскага раёна. Былы дэсантнік, ён працаваў машыністам, пасля зарабляў як прадпрымальнік.
Шэпелева называлі «вартавым Крапівенскага поля». Доўгі час ён арганізоўваў бардаўскія фэсты ў гонар гістарычнай бітвы пад Оршы 8 верасня 1514 года.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары