У Гродне п'яны 39‑гадовы мясцовы жыхар без відавочнай прычыны пачаў чапляцца да кампаніі школьнікаў, якія гулялі па горадзе. Сітуацыю заўважыла 34‑гадовая жанчына, якая праходзіла побач, і вырашыла заступіцца за падлеткаў.

Здымак ілюстрацыйны
Калі жанчына паспрабавала адцягнуць мужчыну, схапіўшы яго за куртку, той адштурхнуў яе. Няўдала ўпаўшы, яна зламала руку.
Пасля таго як пацярпелая звярнулася ў бальніцу з траўмай, медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу за прычыненне цялесных пашкоджанняў.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары