У Быхаве на аўкцыён выставілі бетонны праезд, які належыць «Быхаўскай перасоўнай механізаванай калоне 247». Прадпрыемства мае запазычанасць, таму органы прымусовага выканання выставілі яго маёмасць на продаж, паведамляе «МогилевОнлайн».

За «збудаванне неўстаноўленага прызначэння» хочуць атрымаць 107 200 беларускіх рублёў. Гэта пачатковая цана лота, а для ўдзелу ў аўкцыёне неабходна ўнесці задатак сумай 10 тысяч рублёў.
Плошча праезду з бетонным пакрыццём перавышае тры гектары.
Аўкцыён, на якім паспрабуюць прадаць гэтую незвычайную маёмасць, адбудзецца 29 верасня.
Каментары