Свет44

Цела Кім Чэн Іра вырашылі не хаваць

КНДР абвясціла шэраг мераў па ўвекавечанні памяці памерлага лідара краіны Кім Чэн Іра, у тым ліку пахаванне яго ў нятленным выглядзе ў былой афіцыйнай рэзідэнцыі і магільным склепе яго бацькі Кім Ір Сена.

Спецыяльную заяву пра гэта распаўсюдзіла ў чацвер Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі па каналах паўночнакарэйскага агенцтва навін.

Дакумент пацвердзіў, што цела Кім Чэн Іра будзе спачываць у палацы Кымсусан, дзе быў пахаваны першы прэзідэнт краіны Кім Ір Сен, які памёр у 1994 годзе. Палітбюро называе пахавальню паўночнакарэйскіх правадыроў «святым храмам ідэй чучхе».

Палітбюро таксама пастанавіла ўзвесці статую Кім Чэн Іра, аднак месца канкрэтна не называецца.

Дзень нараджэння Кім Чэн Іра, 16 лютага, застанецца дзяржаўным святам для жыхароў КНДР пад назвай «Дзень пуцяводнай зоркі». Дзень нараджэння бацькі Кім Чэн Іра ў краіне называюць «Днём Сонца», які адзначаецца 15 красавіка. Па ўсёй краіне таксама стэлы ў памяць Кім Чэн Іра, гаворыцца ў паведамленні Палітбюро.

Пасля смерці Кім Чэн Іра ўжо было абвешчана, што яго цела будзе забальзамаванае ў палацы Кымсусан. Улада ў краіне перайшла да яго сына Кім Чэн Ына, унука Кім Ір Сена, вонкава вельмі падобнага да дзеда.

У КНДР кіраванне краінай было вырашана перадаваць у спадчыну, каб пазбегнуць змены курсу, як гэта было ў Кітаі і СССР пасля смерці Мао Цзэдуна і Іосіфа Сталіна.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць