Грамадства1010

Больш важыш — больш плаці?

Традыцыйна за білеты мы плацім за месца, незалежна да таго, колькі важыць чалавек. Авіякампанія ціхаакіянскай дзяржавы Самоа вырашыла ўвесці іншы прынцып: pay-as-you-weigh — плаці па вазе.

Авіякампанія абгрунтоўвае сваё рашэнне тым, што пры новай сістэме падліку многія пасажыры выйграюць у цане.

«Авіяцыйная галіна сыходзіла з таго, што людзі ва ўсім свеце важаць аднолькава», — тлумачыць мэнэджар Samoa Air Крыс Лангтан. — Між тым самалёты ж могуць несці толькі вызначаную нагрузку, незалежна ад колькасці месцаў».

Тое, што такое пытанне паўстала ўпершыню на астраўной дзяржаве, невыпадкова. Генетычна жыхары Палінэзіі вельмі схільныя да атлусцення. Жыхары Самоа — іх 170 тысяч — займаюць 4-е месца ў свеце па долі атлусцелых у насельніцтве. Іх на Самоа 60%. З распаўсюдам цукру на астравах распаўсюдзілася цукроўка, на якую хварэе вялікая доля насельніцтва.

На Самоа два галоўных вострава. Расцэнкі на палёты ўнутры краіны складаюць $0,57 за кілаграм пасажыравагі. Адзіны міжнародны палёт кампанія выконвае на суседнюю тэрыторыю, у Амерыканскае Самоа. За гэтае падарожжа на адлегласць 402 км трэба заплаціць $1,03 за кілаграм пасажыравагі.

З нашых краёў на тым Самоа і ці бываў хто, але ж цікава як прэцэдэнт. Што вы думаеце пра такую інавацыю?

Каментары10

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала24

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку17

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі32

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала24

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць